Марыя Відэбек
Марыя Відэбек | |
---|---|
шведск.: Maria Widebeck[1] | |
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1858[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 1929[2][4] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Isaac Samuel Widebeck[d][4] |
Род дзейнасці | мастак па тэкстылі, дызайнер |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Сесілія Відэбек (швед. Maria Cecilia Widebeck; 1 сакавіка 1858 — 5 мая 1929) — шведская мастачка і ілюстратарка тэкстылю, якая дапамагала сваёй сяброўцы Карын Вестберг ажывіць цікавасць да тканін, натхнёных мясцовымі сялянскімі прыёмамі. Працуючы дызайнерам малюнкаў у асацыяцыі «Сябры рамяства», яна разам з Вестберг заснавала тэкстыльную фірму Widebeck och Wästberg, якая вырабляла тканіны з лагатыпам WW. Відэбек зрабіла большасць ілюстрацый, прадстаўленых у кнізе Клінгспора, пра гербы і фамільныя клейноды.[7][8][9]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Стрэнгнесе 1 сакавіка 1958 года, Марыя Сесілія Відэбек была дачкой святара Сэмюэля Відэбек і яго жонкі Караліны Ульрыкі, народжаная Экмарк. У 1880—1885 гадах яна вывучала дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Тэхнічным каледжы ў Стакгольме. Там яна сустрэла сакурсніцу Карын Вестберг, якая стала яе сяброўкай на ўсё жыццё. Разам яны заснавалі тэкстыльную кампанію Widebeck och Wästbeck. Яны разам кіравалі кампаніяй і разам пражылі усё астатняе жыццё.[7][8]
З 1887 года яна працавала ў «Сябрах рамёстваў» (швед. Handarbetets vänner) у якасці дызайнера малюнкаў. Дзякуючы гранту на падарожжа, у 1891 годзе яна разам з Вестберг правяла тры месяцы ў Англіі, дзе яны абодзве праявілі асаблівую цікавасць да працы дызайнера тэкстылю Уільяма Морыса (1834—1896), пасля чаго перанялі яго падыход да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Швецыі.[7][8]
У 1905 годзе Відэбек была прызначана дырэктарам музея і архіва таварыства «Сябры рамяства». Акрамя дызайну тэкстылю, яна працавала са шклом, срэбрам і мэбляй. Аб яе майстэрстве ілюстратара сведчаць каля 4000 малюнкаў гербаў і фамільных клейнодаў, змешчаных у кнізе Карла Арвіда Клінгспора «Sveriges ridderskaps och adels vapenbok».[7][8][10]
Марыя Відэбек памерла ў Стрэнгнесе 5 мая 1929 года і пахавана на старых могілках (Gamla kyrkogården).[7][8]
Зноскі
- ↑ http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
- ↑ а б Maria Cecilia Widebeck // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kruse J. Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 177. Праверана 19 студзеня 2020.
- ↑ а б в г Maria Cecilia Widebeck 1858-03-01 — 1929-05-05 Textilkonstnär, formgivare Праверана 4 верасня 2020.
- ↑ Widebeck, Maria Cecilia — Svenskagravar.se. Праверана 4 верасня 2020.
- ↑ Maria Cecilia Widebeck • Född: 1858-03-01 • Död: 1929-05-05 Праверана 4 верасня 2020.
- ↑ а б в г д Andersson, Marie. Maria Cecilia Widebeck . Svenskt kvinnibiografiskt lexikon (3 верасня 2020). Праверана 21 November 2020.
- ↑ а б в г д Gisberg, Sofia. Maria Widebeck – målade Klingspors vapenbok(нявызн.). Heraldik och Vapensköldar (2 мая 2019). Праверана 21 November 2020.
- ↑ Widebeck, Maria(нявызн.). Svenska kvinnor från skilda verksamhetsområden : Biografisk uppslagsbok / (19 кастрычніка 1914). Праверана 21 November 2020.
- ↑ Gisberg, Sofia. Maria Widebeck – målade Klingspors vapenbok(нявызн.). Heraldik och Vapensköldar (2 мая 2019). Праверана 21 November 2020.Gisberg, Sofia (2 May 2019). «Maria Widebeck — målade Klingspors vapenbok» (in Swedish). Heraldik och Vapensköldar. Retrieved 21 November 2020.