Перайсці да зместу

Марыя Софія Ануфровіч-Плоская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Софія Ануфровіч-Плоская
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 15 сакавіка 1862(1862-03-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1922(1922-09-02)[1] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Witold Płoski[d]
Партыя
  • Пралетарыят[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Софія АНУФРОВІЧ-ПЛОСКАЯ (псеўданім: Стрыенка; 15 сакавіка 1862, Калінкавічы Мазырскага павета Мінскай губерні — 2 верасня 1922, Кракаў, Польшча) — польская рэвалюцыянерка.

Паходзіла з сям'і дробнай шляхты. Вучылася на фельчарскіх курсах у Пецярбургу. Мела кантакт з польскімі нелегальнымі арганізацыямі 'Воля народа' і 'Вогнішча'. У 1882 разам з мужам Эдмундам Плоскім пераехала ў Варшаву, дзе ўвайшла ў кіраўніцтва партыі 'Пралетарыят', якую ўзначальвала Марыя Багушэвіч. Кіравала дзейнасцю нелегальнай друкарні 'Воля народа'. У сувязі з арыштам мужа была выслана ў Кракаў з заданнем стварыць там адгалінаванне 'Пралетарыята'. Была пад наглядам аўстрыйскай паліцыі. 19.12.1883 арыштавана з групай сацыялістаў. 30.3.1884 кракаўскі суд прыгаварыў яе да 4 месяцаў турмы і выдалення за межы Аўстра-Венгрыі. Пасля сканчэння тэрміну пакарання была перададзена царскім уладам і заключана ў 10-ы павільён Варшаўскай крэпасці. 29.7.1885 прыгаворана да 4 гадоў ссылкі. Адбывала яе разам з мужам на Сахаліне. Пасля сканчэння тэрміну ёй забаранілі вяртацца на Радзіму. З 1897 жыла з мужам у Благавешчанску. У 1906 яны разам уцяклі ў Японію, а адтуль у Трыест. З 1907 зноў жыла ў Кракаве. У час 1-й сусветнай вайны даглядала параненых салдат. Пасля вайны кіравала гаспадарнымі курсамі.

  1. а б Maria Zofia Onufrowicz-Płoska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny