Мар’я Элікоўская-Вінклерава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мар’я Элікоўская-Вінклерава
Род дзейнасці германіст, настаўніца
Дата нараджэння 1951
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Мар’я Эліко́ўская-Ві́нклерава, польскі варыянт — Марыя Эліко́ўская-Ві́нклер, нямецкі варыянт — Марыя Элікоўская-Вінклер польск.: Maria Elikowska-Winkler; ням.: Maria Elikowska-Winkler 1951, Познань, Польшча) — філолаг, ніжнялужыцкая грамадская дзяячка польскага паходжання. Член Ніжнялужыцкай моўнай камісіі[1]. Заснавальнік і кіраўніу Школы ніжнялужыцкай мовы і культуры ў Котбусе[2]. Лаўрэат Прэміі імя Якуба Чышынскага (2019).

Атрымала адукацыю ў галіне германістыкі ў Пазнаньскім універсітэце[3]. З 1981 года жыла ў ГДР, дзе выкладала польскую мову[4]. Вывучала ніжнялужыцкую мову ў Цэнтральнай школе ніжнялужыцкай мовы ў вёсцы Дзешанк (Dissenchen), дзе адначасова выкладала польскую мову[3]. У 1990 годзе зснавала курсы ніжнялужыцкай мовы, якія ў 1992 годзе былі пераўтвораны ў Школу ніжнялужыцкай мовы і культуры (Schule für die Niedersorbische Sprache und Kultu, Šula za serbsku rec i kulturu) ў Котбусе. пазней гэтая навучальная ўстанова была ўключана ў дзяржаўную сістэму адукацыі дарослых. Колькасць студэнтаў у гэтай школе павялічылася з 70 чалавек у 1992 годзе да 3500 чалавек у 2002 годзе[4].

Супрацоўнічае з універсітэтам Віядрына і моўным цэнтрам «Witaj», актыўна займаецца распаўсюджваннем розных навуковых і метадалагічных праграм па вывучэнню ніжнялужыцкай мовы і пашырэнню сферы яе прымянення.

У 1997 годзе была ўдастоена польскім урадам медалі «Заслугі перад культурай» і ў 2001 годзе — узнагародзана ордэнам «Крыж Заслугі»[4]. У 2002 годзе Школа ніжнялужыцкай мовы і культуры, якой яна кіравала, атрымала ўзнагароду European Language Seal.

З 2004 года — член Сербалужыцкага савета пры Парламенце Брандэнбурга[1]

У 2019 атрымала галоўны прыз прэміі імя Якуба Чышынскага.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]