Масавае забойства ў Остраве
Масавае забойства ў Астраве | |
---|---|
Месца нападу |
Острава |
Мэта нападу | супрацоўнікі і пацыенты бальніцы |
Дата |
10 снежня, 2019 года |
Спосаб нападу | стральба з агнястрэльнай зброі |
Загінулыя | 7 + 1 злачынец (самагубства) |
Масавае забойства ў Острава (Чэхія) адбылося 10 снежня 2019 года, каля 7 гадзін раніцы CET у адной з бальніц горада.
Мужчына, зайшоўшы ў будынак аддзялення траўматалогіі ўніверсітэцкай бальніцы горада Острава, адкрыў агонь па змешчаным там людзям. 4 чалавекі загінулі на месцы, яшчэ 3 неўзабаве памерлі ад цяжкіх раненняў[1]. У ліку ахвяраў 2 супрацоўнікі паліцыі[2]. Як распавёў кіраўнік МУС Чэхіі Ян Гамачак, злачынцам з’яўляўся невядомы мужчына, ростам каля 180 см. Ён адшукваўся паліцыяй[3]. Як пазней стала вядома, падазраваны здзейсніў самагубства, калі яго спрабавалі затрымаць паліцыянты[4][5]. Па заяве прэм’ер-міністра Чэхіі Андрая Бабіша, злачынцам быў 42-гадовы мужчына, які імаверна пакутаваў псіхічным засмучэннем[6].
Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан выказаў глыбокія спачуванні сваякам ахвяраў нападу[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Скончалась женщина, тяжело раненная во вторник при нападении на пациентов Факультетской больницы чешского города Острава . Radio.cz. Праверана 12 снежня 2019.
- ↑ Маргарита Сурикова. Среди погибших при стрельбе в Чехии оказались двое полицейских (руск.). Известия (10 снежня 2019). Праверана 11 снежня 2019.
- ↑ В Чехии шесть человек погибли в результате стрельбы в больнице (руск.). РИА Новости (10 снежня 2019). Праверана 10 снежня 2019.
- ↑ Подозреваемый в стрельбе в чешском госпитале покончил с собой (руск.). Российская газета. Праверана 10 снежня 2019.
- ↑ Мужчина, убивший шесть человек в чешской больнице, застрелился при задержании . Interfax-Tourism. Праверана 10 снежня 2019.
- ↑ Мать устроившего стрельбу в Чехии мужчины помогла полиции в его поиске (руск.). РИА Новости (10 снежня 2019). Праверана 10 снежня 2019.
- ↑ Президент Чехии выразил соболезнования в связи со стрельбой в больнице (руск.). RT на русском. Праверана 10 снежня 2019.