Цэнтральнаеўрапейскі час

сіні | Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0) Заходнееўрапейскі летні час (UTC+1) |
блакітны | Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0) |
чырвоны | Цэнтральнаеўрапейскі час (CET) (UTC+1) Цэнтральнаеўрап. летні час (UTC+2) |
жоўты | Калінінградскі час (USZ1) (UTC+2) |
хакі | Усходнееўрапейскі час (EET) (UTC+2) Усходнееўрапейскі летні час (UTC+3) |
зялёны | Мінскі час (FET), Маскоўскі час (MSK) (UTC+3) |
Цэнтральнаеўрапейскі час (англ.: Central European Time, CET) уяўляе сабой адну з назваў часавога пояса UTC+1. Гэтым часам карыстаюцца некаторыя еўрапейскія і паўночнаафрыканскія краіны. Большасць з іх карыстаюцца таксама цэнтральнаеўрапейскім летнім часам (CEST) UTC+2 у якасці летняга часу.
У вузейшым сэнсе пад цэнтральнаеўрапейскім часам маецца на ўвазе сістэма вылічэння часу ў тых краінах і тэрыторыях Еўропы (Аўстрыя, Албанія, Андора, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Ватыкан, Венгрыя, Германія, Гібралтар, Данія, кантынентальная частка Іспаніі, Італія, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Македонія, Мальта, Манака, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Славенія, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя), дзе ўзімку выкарыстоўваецца час часавога пояса UTC+1, а ўлетку — часавога пояса UTC+2.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Круглы год па цэнтральнаеўрапейскім часе жывуць Алжыр і
Туніс.
Наступныя краіны і тэрыторыі выкарыстоўваюць цэнтральнаеўрапейскі час узімку паміж 1:00 UTC апошняй нядзелі кастрычніка і 1:00 UTC апошняй нядзелі сакавіка:
Аўстрыя
Албанія
Андора
Бельгія
Боснія і Герцагавіна
Ватыкан
Венгрыя
Германія
Гібралтар
Данія (метраполія)
Іспанія (акрамя Канарскіх астравоў)
Італія
Ліхтэнштэйн
Люксембург
Паўночная Македонія
Мальта
Манака
Нідэрланды (метраполія)
Нарвегія
Польшча
Сан-Марына
Сербія
Славакія
Славенія
Францыя (метраполія)
Харватыя
Чарнагорыя
Чэхія
Швейцарыя
Швецыя
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]З-за наяўнасці вялікай колькасці дзяржаў у гэтым поясе сустракаюцца і іншыя абазначэнні: