Мілаш Земан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мілаш Земан
чэшск.: Miloš Zeman
Prezident Zeman MSV.jpg
Прэзідэнт Чэхіі
з 8 сакавіка 2013
Кіраўнік урада Петр Нечас
Папярэднік Вацлаў Клаус
Прэм'ер-міністр Чэхіі
17 ліпеня 1998 — 12 ліпеня 2002
Прэзідэнт Вацлаў Гавел
Папярэднік Іозеф Тошаўскі
Пераемнік Уладзімір Шпідла
Старшыня Палаты прадстаўнікоў
27 чэрвеня 1996 — 17 ліпеня 1998
Папярэднік Мілан Угдэ
Пераемнік Вацлаў Клаус
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі
28 лютага 1993 — 7 красавіка 2001
Папярэднік Іржы Горак
Пераемнік Уладзімір Шпідла

Нараджэнне 28 верасня 1944(1944-09-28) (77 гадоў)
Жонка Ivana Zemanová[d][3]
Дзеці Kateřina Zemanová[d] і David Zeman[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя Камуністычная партыя (1968—1970)
Сацыял-дэмакратычная партыя (1992—2009)
Партыя грамадзянскіх правоў (2009-цяпер)
Адукацыя Вышэйшая эканамічная школа, Прага
Дзейнасць палітык, эканаміст
Месца працы
Аўтограф Miloš Zeman Signature.svg
Узнагароды
Сайт zemanmilos.cz(чэшск.) 
Commons-logo.svg Мілаш Земан на Вікісховішчы

Мі́лаш Зе́ман (чэшск.: Miloš Zeman, ˈmɪloʃ ˈzɛman ; * 28 верасня 1944, Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэшскі палітык, першы ўсеагульна абраны прэзідэнт Чэхіі (2013). Раней займаў пасады прэм’ер-міністра (1998—2002), старшыні Палаты прадстаўнікоў чэшскага парламента (1996—1998). На пасадзе кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1990-я ператварыў яе ў адну з найбуйнейшых партый Чэхіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 верасня 1944 года ў горадзе Колін (Пратэктарат Багеміі і Маравіі) у сям’і паштовага чыноўніка і настаўніцы. Мілашавы бацькі развяліся, калі таму было два гады. Выхаваннем займалася маці, настаўніца па спецыяльнасці. Пасля скончыў школу ў родным горадзе і ў 1965 паступіў у Вышэйшую эканамічную школу ў Празе, якую скончыў у 1969[4].

Падчас Пражскай вясны 1968 годзе Земан стаў членам Камуністычнай партыі, аднак у 1970 годзе быў выключаны з яе за нязгоду з пактам пра ўварванне ў Чэхаславакію[5]. Таксама пазбавіўся працы і больш за дзесяць гадоў працаваў у спартыўнай арганізацыі Sportpropag (1971—1984). У 1984 уладкаваўся ў кампанію Agrodat, з якой быў звольнены ў 1989 годзе за свой крытычны артыкул «Prognostika a přestavba» (Прагназаванне і аднаўленне)[4].

Улетку 1989 года яго крытычны каментар на Чэхаславацкім тэлебачанні, датычны нездавальняючага стану чэхаславацкай эканомікі, выклікаў скандал, а ў часе Аксамітнай рэвалюцыі ён стаў адным з лідараў Грамадзянскага форуму[6].

У красавіку 2001 года Мілаш Земан пакінуў пасаду старшыні партыі і пераехаў на адпачынак у Высачынскі край. У 2003 вылучаўся на выбарах прэзідэнта, аднак саступіў Вацлаву Клаусу з-за раз’яднанасці сваё партыі. Пасля гэтага Земан стаў жорстка крытыкаваць кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў. 21 сакавіка 2007 года з-за канфлікту з лідарам сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Параўбекам пакінуў партыю.

У 2013 годзе ўзяў удзел у першых усеагульных выбарах прэзідэнта Чэшскай рэспублікі, у другім туры перамогшы Карала Шварцэнберга. У паўнамоцтвы ўступіў 8 сакавіка 2013 года.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. iDNES.cz — 2018. Праверана 13 лістапада 2020.
  4. 4,0 4,1 Miloš Zeman. novinky.cz. Праверана 27 студзеня 2013.
  5. Wirnitzer, Jan Neuděloval bych ani milosti, ani amnestie, napsal čtenářům Zeman (чэшск.) . Mladá fronta DNES. iDNES (3 студзеня 2013). Праверана 27 студзеня 2013.
  6. "Jistý prognostik" si dovolil kritizovat komunistické hospodářství (чэшск.) . Чэшскае тэлебачанне (3 жніўня 2010). Праверана 27 студзеня 2013.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Іржы Горак
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі
1993—2001
Пераемнік:
Уладзімір Шпідла
Папярэднік:
Мілан Угдэ
Старшыня Палаты прадстаўнікоў
1996-1998
Пераемнік:
Вацлаў Клаус
Папярэднік:
Іозеф Тошаўскі
Прэм'ер-міністр Чэхіі
1998—2002
Пераемнік:
Уладзімір Шпідла
Папярэднік:
Вацлаў Клаус
Прэзідэнт Чэхіі
2013—
Пераемнік:
'