Масада
Масада* | |
---|---|
Masada** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Ізраіль |
Тып | Культура |
Крытэрыі | iii, iv, vi |
Спасылка | 1040 |
Рэгіён*** | Ізраіль |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2001 (25 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Масада (іўр. מצדה, мецада - «крэпасць») — старажытная крэпасць ля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Мёртвага мора, у Ізраілі. Недалёка ад горада Арад, у шашы Эйн-Геды - Эйн-Бокек.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На вяршыні адной з скал Іудзейскай пустыні, што ўздымаецца на 450 метраў над Мёртвым морам, у 25 годзе да н. э. цар Ірад I Вялікі, нашчадак ідумеяў, якія прынялі іудаізм, пабудаваў прытулак для сябе і сваёй сям'і, значна умацаваўшы і дабудаваўшы старую крэпасць хасманейскага перыяду пабудовы 37-31 гадоў да н. э. У крэпасці захоўвалася шмат харчовых і зброевых запасаў, была зроблена майстэрская сістэма водазабеспячэння, лазні на ўзор рымскіх. Крэпасць выкарыстоўвалася таксама для захоўвання царскага золата.
З усіх бакоў Масаду атачаюць стромыя скалы. Толькі з боку мора наверх вядзе вузкая, так званая змяіная сцежка. Вяршыню скалы вянчае амаль плоскае трапецападобнае плато, памеры якога прыкладна 600 на 300 метраў. Плато атачаюць магутныя крэпасныя сцены агульнай працягласцю 1400 метраў і таўшчынёй каля 4 метраў, 37 вежаў. На плато былі пабудаваныя палацы, сінагога, зброевыя склады, ямы для збору і захоўвання дажджавой вады і іншыя дапаможныя пабудовы.
У крэпасці да сёння захаваліся палац цара Ірада, сінагога, фрагменты мазаік, высечаныя ў скалах водныя рэзервуары, халодныя і гарачыя лазні.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масада
- Масада — аб’ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Архівавана 17 сакавіка 2013.