Перайсці да зместу

Масква на Гудзоне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масква на ГудзонеM:
Moscow on the Hudson
Постар фільма
Жанр драма, меладрама, камедыя
Рэжысёр Пол Мазурскі
Прадзюсар Пол Мазурскі
Пата Гузман
Джэфры Тэйлар
Сцэнарыст Пол Мазурскі
Леон Капітанас
У галоўных
ролях
Робін Уільямс
Марыя Канчыта Алонса
Клівант Дэрыкс
Аляхандра Рэй
Савелій Крамараў
Аператар Доналд Мак-Элпайн
Кампазітар Дэвід Мак-Х'ю
Кінакампанія Columbia Pictures, Bavaria Film
Працягласць 117 хвілін
Бюджэт $13,000,000
Зборы $25,068,724
Краіна ЗША
Мова англійская
Год 1984
IMDb ID 0087747

«Масква на Гудзоне» (англ.: Moscow on the Hudson) — амерыканская рамантычная камедыйная драма 1984 года. Рэжысёрам і адным з сцэнарыстаў фільма стаў Пол Мазурскі, а Робін Уільямс выканаў галоўную ролю — расійскага цыркавога музыканта, які становіцца перабежчыкам падчас гастроляў у Злучаных Штатах Амерыкі. Прэм’ера фільма адбылася 6 красавіка 1984 года.

Партнёрамі Уільямса па фільме сталі Марыя Канчыта Алонса (фільм стаў яе дэбютам), Ілля Баскін у ролі цыркавога клоўна, Савелій Крамараў у ролі агента КДБ і Клівант Дэрыкс у ролі першага сябра галоўнага героя ў ЗША.