Робін Уільямс
Робін Уільямс | |
Robin Williams | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 21 ліпеня 1951 |
---|---|
Месца нараджэння: | Чыкага, ЗША |
Дата смерці: | 11 жніўня 2014 (63 гады) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: |
![]() |
Бацька: | Robert Williams[d] |
Маці: | Laura McLaurin[d] |
Жонка: | Marsha Garces[d], Susan Schneider[d] і Valerie Velardi[d] |
Дзеці: | Zelda Williams[d], Cody Williams[d] і Zachary Williams[d] |
Адукацыя: | |
Прафесія: | |
Кар’ера: | 1977—2014 |
Узнагароды: | «Оскар» (1997) |
IMDb: | ID 0000245 |
robinwilliams.com | |
![]() |
Робін Уільямс (англ.: Robin Williams; 21 ліпеня 1951 — 11 жніўня 2014) — амерыканскі акцёр і прадзюсар, лаўрэат прэміі «Залаты глобус» і «Оскар» у 1998 годзе.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
З сярэдзіны 1970-х гадоў пачаў здымацца ў камедыйных тэлесерыялах. У кіно з'явіўся ў 1977 годзе. Пасля некалькіх эпізадычных роляў Уільямс зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Папай» (1980) Роберта Олтмена. Гэты і некалькі наступных фільмаў былі няўдалымі. У 1987 годзе Уільямс сыграў ролю ды-джэя ў карціне Бары Левінсана «Добрай раніцы, В'етнам», дзякуючы якой атрымаў вядомасць і намінацыю на «Оскар».
У 1991 годзе Уільямс агучваў джына ў дыснэеўскім мультфільме «Аладзін». Многія свае ролі Уільямс сыграў у камедыях. Дзве намінацыі на «Оскар» яму прынеслі роля настаўніка ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і роля вар'ята у «Кароль-рыбак» (1991).
У 1997 годзе ён стаў уладальнікам «Оскара» як лепшы акцёр другога плану за ролю псіхолага ў фільме «Разумніца Уіл Хантынг». У 1999 годзе Уільямс зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Двухсотгадовы чалавек», пастаўленым паводле твора Айзэка Азімава. У ім ён сыграў робата, які марыў стаць чалавекам.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 4 лютага 2017.
- ↑ http://sanfrancisco.cbslocal.com/2014/08/11/robin-williams-found-dead-in-tiburon-home-of-apparent-suicide/ Праверана 4 лютага 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Робін Уільямс на Вікісховішчы |
---|
- Робін Уільямс (англ.) на сайце Internet Movie Database
|
|
|
Шаблон:Прэмія «Сатурн» найлепшаму кінаакцёру другога плана
|
|
- Асобы
- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Памерлі 11 жніўня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Каліфорніі
- Выпускнікі Джульярдскай школы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры ЗША
- Кінапрадзюсары паводле алфавіта
- Кінапрадзюсары ЗША
- Нарадзіліся ў Чыкага
- Акцёры тэлебачання ЗША
- Акцёры агучвання ЗША
- Стэндап-комікі ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША