Маскоўскае ўзвышша
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/Lagekarte_Moskauer_H%C3%B6henr%C3%BCcken.png/220px-Lagekarte_Moskauer_H%C3%B6henr%C3%BCcken.png)
Маскоўскае ўзвышша — узвышша, размешчанае ў межах Маскоўскай (Клінска-Дзмітраўская града) і Уладзімірскай абласцей Расіі, працягнулася ад вярхоўяў рэк Масквы і Воры да вытокаў ракі Калокшы. З'яўляецца ўсходняй часткай Смаленска-Маскоўскага ўзвышша. Найбольшая вышыня — 310 м. Рэльеф — эразійна-марэнавы. Узвышша пакрыта змяшанымі лясамі (асноўныя дрэўныя пароды — елка, бяроза і асіна).