Перайсці да зместу

Масул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Масул
араб. الموصل‎‎
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
700
Плошча
  • 180 км²
Вышыня цэнтра
223 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 792 000 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
60, 40
Масул на карце Ірака
Масул (Ірак)
Масул
Масул (Ірак)
Масул

Масу́л (араб. الموصل‎‎, курд.: Mûsil) — горад на поўначы Ірака. Размешчаны на рацэ Тыгр, за 396 км на паўночны захад ад Багдада.

Першапачаткова горад узнік на заходнім беразе ракі Тыгр, насупраць старажытнага асірыйскага горада Ніневіі на ўсходнім беразе. На сённяшні дзень горад ужо займае значныя плошчы на абодвух берагах — «левым» (усходняя бок) і «правым» (заходні бок).

Масул, другі па насельніцтве горад Ірака, быў узяты ІДІЛ у чэрвені 2014 года. Горад, у асноўным населены сунітамі, быў хутка захоплены баевікамі дзякуючы недаверу насельніцтва новым шыіцкім уладам Ірака. Менавіта ў Саборнай мячэці Масула (узарвана ІДІЛ 21 чэрвеня 2017 года) лідар ІДІЛ Абу Бакр аль-Багдадзі абвясціў стварэньне халіфата, які ахоплівае Ірак і Сірыю. З кастрычніка 2016 года за горад змагаліся вайсковыя часткі, спецназ і Федэральная паліцыя Ірака, а таксама ўрадавая авіяцыя. 9 ліпеня 2017 афіцыйна было абвешчана пра вызваленне Масула ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

У 1987 годзе насельніцтва горада складала 664 тыс. чалавек. Насельніцтва ў 2002 годзе — 1740 тыс. чалавек. Масул — адзін з трох гарадоў-мільённікаў Ірака.

Перапіс насельніцтва
1794 25 000
1924 785 468
1987 664 000
2002 1 739 839
2011 1 475 000

Зноскі