Курдская мова
| Курдская мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва |
Zimanê Kurdî زمانی کوردی Kurdî کوردی |
| Краіны | — |
| Агульная колькасць носьбітаў |
|
| Статус | у бяспецы[d] |
| Класіфікацыя | |
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо, арабскі алфавіт і кірыліца |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | ku |
| ISO 639-2 | kur |
| ISO 639-3 | kur |
| Ethnologue | kur |
| Linguasphere | 58-AAA |
| ABS ASCL | 4101 |
| IETF | ku |
| Glottolog | kurd1259 |
Курдская мова (كوردی, Kurdî, Köpди) — мова курдаў, адна з прадстаўніц паўночна-заходняй падгрупы іранскіх моў у складзе індаеўрапейскай моўнай сям’і. Распаўсюджаная ў рэгіёне, неафіцыйна званым Курдыстан.
Фактычна ўяўляе сабой некалькі моў (традыцыйна званых дыялектамі): курманджы (паўночнакурдская), сарані (цэнтральнакурдская), лакі, зазакі, гарані (два апошнія дыялекты, падобныя адзін да аднаго, істотна адрозніваюцца ад папярэдніх). Адрозненні ў фанетыцы і каранёвым складзе паміж імі нязначныя, аднак маюцца значныя адрозненні ў марфалогіі, таму паразуменне паміж носьбітамі названых дыялектаў амаль цалкам згублена. Гэта звязана з марфалагічнай перабудовай, якой падвергнулася ў Сярэднявеччы большасць іранскіх моў.
У цяперашні час пад «курдскай мовай» часцей за ўсё разумеюць тры дыялекты:
- курманджы, або паўночнакурдская (Турцыя, Сірыя, Ірак, Іран, краіны постсавецкай прасторы, ЕС);
- сарані, або цэнтральнакурдская (усходні Ірак, Іран);
- пехлевані, або паўднёвакурдская (паўднёва-ўсходні Ірак, заходні Іран).
На дыялекце макрыяні, адным з варыянтаў сарані, размаўляюць у Піраншахры і Біджары. Мову лакі часта разглядаюць як разнавіднасць паўднёвакурдскай. Носьбіты моў зазакі (таксама вядомай як дымілі) і гарані ідэнтыфікуюць сябе як курды, але лінгвістамі гэтыя мовы часцей разглядаюцца як роднасныя курдскай.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
