Перайсці да зместу

Маша Калека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маша Калека
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: מלכה גולדה אָָאוּפֶן
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1907(1907-06-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1975(1975-01-21)[5][1][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Хемё Вінавер[d] і Saul Barkali[d]
Дзеці Стывен Вінавер[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца
maschakaleko.com (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маша Калека, пры нараджэнні Голда Малка Аўфэн (7 чэрвеня 1907, Хшанаў — 21 студзеня 1976, Цюрых) — нямецкамоўная паэтэса.

З пачаткам Першай сусветнай вайны разам з бацькамі і сястрой эмігруе ў Германію — спачатку ў Франкфурт, потым у Марбург і Берлін. З 1929 года друкавала вершы ў газетах «Vossische Zeitung» і «Berliner Tageblatt». Атрымала вядомасць, была заўсюдніцай «Romanisches Café», дзе сустракалася з Эрыхам Кестнерам і Куртам Тухольскім. У 1933 годзе ў выдавецтве «Rowohlt» выйшаў яе першы паэтычны зборнік «Lyrisches Stenogrammheft» («Лірычны зборнік стэнаграм»), ён неўзабаве быў падвергнуты нацысцкай цэнзуры, як і яе другая кніга «Das kleine Lesebuch für Große» («Маленькая чытанка для дарослых»), якая выйшла ў 1935 годзе. У 1938 годзе паэтэса пакінула нацысцкую Германію. У гэтым годзе распаўся яе шлюб з філолагам Саўлам Ааронам Калека, і яна эмігравала са сваім другім мужам Шэміа Вінаверам і сынам Стывенам у ЗША. Да 1962 года застаецца са сваёй сям’ёй у Амерыцы, потым з’язджае на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль. Толькі там Шэміа спадзяецца рэалізаваць справу свайго жыцця: ён прафесійны кампазітар класічнай музыкі. У 1968 годзе ў Нью-Ёрку памірае яе сын Стывен ва ўзросце 30-ці гадоў. А праз пяць гадоў, у 1973 годзе, ад працяглай хваробы і муж Шэміа. Памерла ў Цюрыху.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову асобныя творы пераклаў Уладзімір Папковіч.

У 2024 годзе выйшлі выбраныя вершы Машы Калека у перакладзе Ігара Крэбса[8][9].

Зноскі

  1. а б Mascha Kaléko // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mascha Kaléko // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Blumesberger S. Kaléko, Mascha // Handbuch der österreichischen Kinder- und Jugendbuchautorinnen — 2014. — Т. 1. — S. 545–548. — ISBN 978-3-205-78552-1
  4. а б Wall R. Kaléko, Mascha // Verbrannt, verboten, vergessen: kleines Lexikon deutschsprachiger Schriftstellerinnen 1933 bis 1945 — 2 — Kn: Pahl-Rugenstein Verlag, 1989. — S. 75–76. — ISBN 978-3-7609-1310-0
  5. Mascha Kaléko // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Loacker N., Hänsli C. Where Zurich Comes to Rest - The Cemeteries of the City of ZurichZürich: Orell Füssli, 1998. — S. 288. — ISBN 3-280-02809-4
  7. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 25 сакавіка 2017.
  8. Вершы ўнікальнай паэткі 20 ст. па-беларуску
  9. Маша Калека. Ніхто не чакае