Перайсці да зместу

Маёр Гром: Чумны Доктар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маёр Гром: Чумны Доктар
(Майор Гром: Чумной Доктор)M:
Постар фільма
Жанр прыгоды
супергеройскі фільм
баявік
дэтэктыў
Рэжысёр Алег Трафім
Прадзюсар
Сцэнарыст Арцём Габрэлянаў,
Раман Каткоў,
Яўген Яронін,
Аляксандр Кім,
Валянціна Тронава,
Мікалай Цітоў
У галоўных
ролях
Ціхан Жызнеўскі,
Любоў Аксёнава,
Аляксандр Сяцейкін,
Сяргей Гарошка,
Аляксей Маклакоў,
Дзмітрый Чабатароў,
Міхаіл Еўланаў
і іншыя
Аператар Максім Жукаў
Кампазітар Раман Селіверстаў
Кінакампанія Bubble Studios
Працягласць 137 хвілін
Бюджэт 640 000 000 ₽
Зборы 317 000 000 ₽[1]
Краіна Сцяг Расіі Расія
Мова руская
Год 2021
Папярэдні фільм Major Grom[d]
Наступны фільм Гром: Цяжкае дзяцінства[d] і Major Grom: The Game[d][2]
IMDb ID 7601480
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маёр Гром: Чумны Доктар (руск.: Майор Гром: Чумной Доктор) — расійскі супергеройскі фільм рэжысёра Алега Трафіма, які заснаваны на першай сюжэтнай арцы аднайменных коміксаў расійскага выдавецтва Bubble Comics[3]. Прэм’ерны паказ адбыўся ў Санкт-Пецярбургу 26 сакавіка 2021 года[4].

Фільм апавядае пра маёра МУС Ігара Грома, які вядомы ўсяму Санкт-Пецярбургу сваім непрымірымым стаўленнем да парушальнікаў закона. Вялікая сіла, аналітычны склад розуму і непадкупнасць робяць маёра Грома ідэальным паліцыянтам, які не ведае перашкод у барацьбе з крыміналам.

Усё рэзка мяняецца з з’яўленнем у Пецярбургу невядомага ў масцы «чумнага доктара». Ён заяўляе, што горад «хворы чумой беззаконня», і забівае злачынцаў, якія змаглі сысці ад пакарання пры дапамозе грошай і сувязяў. Грамадства шакаванае, а паліцыя бяссільная. Маёр Гром упершыню сутыкаецца з цяжкасцямі ў расследаванні, ад вынікаў якога залежыць мірнае існаванне цэлага горада.

Фільм атрымаў змешаныя ацэнкі ў расійскай прэсе[5][6][7]. Большасць рэцэнзентаў станоўча адзначыла тэхнічнае ўвасабленне «Маёра Грома», спецэфекты і акцёрскую гульню, у той жа час крытыку выклікаў галоўным чынам маральны падтэкст фільма.

Зноскі