Медычы
Медычы (італ.: Medici) — італьянская дынастыя, кіравала ў Фларэнцыі як дэспаты з 1434 па 1494 гады і з 1512 па 1527 гады і як спадчыннае кіраванне з 1530 па 1737 гады. Яны запомніліся як першыя банкіры і вялікія патроны італьянскага Адраджэння.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Медычы паходзілі з сялянскіх крэсаў Фларэнцыі. У ХII ст. яны перасяліліся каля касцёла Сан Ларэнца, які знаходзіўся тады за межамі горада. Пазжэй з’явілася легенда, што продкі Медычы займаліся медыцынай і былі лекарамі, а шэсць шароў сімбалізуюць пілюлі. Само слова «медычы» ў рэчаіснасці азначае «лекары», такое імя мела адна з гільдый горада, да якой належаў Ардзінга Медычы, які пераехаў у сярэдзіне ХIIІ ст. у Фларэнцыю з вёскі Муджэла. Шары сімвалізавалі фінансавую магутнасць сям’і, і яны адлюстроўвалі візантыйскія манеты — безанты. Заснавальнікі фаміліі Медычы стаялі на чале банкаўскай імперыі, заснаванай падчас росквіту Еўропы ў ХII ст., а з ХIIІ ст. члены фаміліі ўжо ўваходзілі ў склад урада, часам узначальваючы яго.
Самі яны прымалі актыўны ўдзел у барацьбе мяшчанскіх нізоў свае правы. Падчас паўстання чомпі («чусаншчыкі поўсці») Сальвестра Медычы падтрымаў паўстанцаў. Але паўстанне пацярпела паразу, і Медычы хоць і не страцілі сваёй маёмасці, але мусілі на некаторы час пакінуць справы кіравання рэспублікай.
Залаты век
[правіць | правіць зыходнік]Джавані д’Аверарда Медычы (1360—1429) стаў заснавальнікам вядучай лініяй роду, вёўшы шырокія гандлёва-банкаўскія аперацыі, быў папецкім банкірам, адкрыў філіялы сваёй кампаніі ў Бругэ, Парыжы, Празе, у гарадах Блізкага Усходу.
У ХVІ ст.., Козіма Медычы (1389—1464), сын Джавані Аверарда, узначаліў кіраванне алігархіяй у Фларэнцыі. Яго выслалі ў 1433 годзе, але ён вярнуўся ў 1434 годзе і кіраваў да сваёй смерці. Ён упрыгожваў горад прыгожымі будынкамі і атрымаў шчодрымі падарункамі любоў мяшчан.
Медычы на Вікісховішчы |