Перайсці да зместу

Мена (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мена
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,4[1] м
Даўжыня 1,06 км
Шырыня 0,58 км
Плошча 0,38 км²
Аб’ём 0,00043 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,88 км
Найбольшая глыбіня 1,9 м
Сярэдняя глыбіня 1,1 м
Гідралогія
Салёнасць каля 0,29 ‰
Празрыстасць 0,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 132 км²
Упадаюць рака Крашанка
Выцякаюць рака Крашанка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мена (Беларусь)
Мена
Мена
Мена (Віцебская вобласць)
Мена
Мена
Map

Ме́навозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Крашанка (цячэ праз возера), за 7 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Федаронкі.

Плошча паверхні возера 0,38 км². Даўжыня 1,06 км, найбольшая шырыня 0,58 км, даўжыня берагавой лініі 2,88 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя 1,1 м. Аб'ём вады ў возеры 0,43 млн м³. Плошча вадазбору 132 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе спадзістыя, вышынёй 2—5 м, астатнія невыразныя. Берагі сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 300 м. Дно высланае сапрапелямі. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае. Праз возера працякае рака Крашанка.

Зноскі

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 337. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)