Сплавіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сплавіна з сфагнавага імха

Спла́віна, зыбу́н — слой воднай і балотнай расліннасці, які нарастае ад берага на паверхні вадаёма.

Сплавіна складаецца з карэнішчавых раслін (рагоз, чарот і інш.) і імхоў. Таўшчыня сплавіннага слоя складае 30—50 см пры шырыні да дзесяткаў метраў. Пры стабілізацыі гідралагічнага рэжыму сплавіна можа зацягнуць усю паверхню вадаёма, і на яго месцы ўтвараецца дрыгва. Адарваўшыся ад берага часткі сплавіны утвараюць часам плаваючыя (сплавінныя) астравы.

Сплавінныя берагі часцей утвараюцца ў дыстрофных зарастаючых вадаёмах, у якіх амаль адсутнічаюць цячэнні і хваляванне і пры наяўнасці значных глыбінь каля берагоў. Таксама сплавіны ўтвараюцца ў закрытых ад ветру і хваль залівах.

Таксама сплавінай называюць слой торфу з ачосам, які ўсплывае на паверхню вадасховішчаў у месцах затаплення тарфяных балот[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]