Меркулавічы (вадасховішча)
Выгляд
Меркулавічы | |
---|---|
Каардынаты: 52°59′29″ пн. ш. 30°37′46″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Гомельская вобласць, Чачэрскі раён |
Даўжыня | 3,1 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 0,79 км² |
Аб'ём | 0,00103 км³ |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,3 м |
Плошча вадазбору | 51 км² |
Упадаюць | рака Чачора |
Выцякаюць | рака Чачора |
Год напаўнення | 1973 |
Ме́ркулавічы — вадасховішча ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Створана ў 1973 годзе плацінай на рацэ Чачора каля вёсак Меркулавічы (сучасны аграгарадок[1]) і Ламавічы.
Плошча паверхні 0,79 км². Даўжыня 3,1 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 4,5 м, сярэдняя 1,3 м. Плошча вадазбору 51 км². Аб'ём вады ў вадасховішчы каля 1,03 млн м³.
Схілы катлавіны спадзістыя, часткова забалочаныя ў вярхоўі. Вадасховішча моцна праточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк 9,3 млн м³.
Прыкладна за 0,5 км на паўднёвы усход ад плаціны вадасховішча (праз Меркулавічы) пралягае аўтамабільная дарога М8.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 338. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 294. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 10. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 г. Архівавана 2 мая 2013.