Чачора (прыток Сажа)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чачора
Chachora 1.JPG
Выток каля вёскі Лесавая Буда (Кармянскі раён)
Вусце Сож
Даўжыня 56 км
Расход вады 3,2 м³/с
Вадазбор 551 км²
Commons
У Вікісховішчы ёсць выявы з тэмай:
Чачора

Чачора — рака ў Кармянскім, Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 56 км. Плошча вадазбору 551 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

На думку расійскіх даследчыкаў-лінгвістаў У. Тапарова і А. Трубачова, назва Чачора — балцкага паходжання, літаральна перакладаецца як «Гарохаўка» і звязана з захаваным у старажытнапрускай мове словам kekers — «гарох».

Асноўныя прытокі — Дулепа, Любіца (справа), Глыбокая (злева). На рацэ знаходзіцца вадасховішча Меркулавічы.

Пачынаецца за 2 км на паўночны усход ад вёскі Лесавая Буда Кармянскага раёна, вусце на ўсходняй ускраіне горада Чачэрск. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Разводдзе звычайна з 2-й дэкады сакавіка да пачатку 3-й дэкады красавіка. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шырынёй 0,5—0,6 км. Схілы пераважна адкрытыя, умерана стромкія і спадзістыя; іх вышыня 7—10 м, месцамі да 15 м. Пойма двухбаковая (шырыня 200—500 м), асушаная, лугавая, асобныя ўчасткі параслі хмызняком. Рэчышча каналізаванае; яго шырыня 3—6 м у верхнім цячэнні, 7—10 м у сярэднім і да 15 м у ніжнім. Берагі вышынёй 1—1,5 м.

Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 264. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 10. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)