Мерчын Салоўскі
Мерчын Салоўскі | |
---|---|
в.-луж.: Měrćin Salowski | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 2010 (77 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, parochus, духоўнік, перакладчык |
Мова твораў | верхнялужыцкая |
Узнагароды |
Мерчын Салоўскі, нямецкі варыянт — Марцін Салоўскі (в.-луж.: Měrćin Salowski, ням.: Martin Salowski; 8 чэрвеня 1932, вёска Ворклецы, Германія — 26 красавіка 2010) — каталіцкі святар, лужыцкі пісьменнік і перакладчык. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння тэалагічнага навучання ў Падэрборне, Эрфурце і Нойцеле быў пасвечаны 29 чэрвеня 1956 года ў святары. Служыў вікарыем у розных парафіях Верхняй Лужыцы. У 1975—1976 гадах — настаяцель царквы святога Марціна ў вёсцы Небельчыцы і з 1978 па 1997 гады — настаяцель царквы святых Сымона і Іуды Фадзея ў вёсцы Хросчыцы.
Займаўся перакладамі хрысціянскіх твораў на верхнялужыцкую мову, рэдагаваннем і выданнем газет «Katolski Posoł» і «Krajan». Выдаў некалькі кніг. У 1990 годзе ўдастоены прэміі імя Якуба Чышынскага I ступені. Быў ініцыятарам і адным з аўтараў новага перакладу Бібліі на вернялужыцкую мову, якая была выдадзена ў 2006 годзе[1][2][3].
Памёр у 2010 годзе. Пахаваны каля касцёла святых Сымона і Фадзея ў вёсцы Хросчыцы.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- 200 lět Wotrowska wosada 1772—1972. Budyšin 1972.
- Martin Salowski, Rudolf Kilank, Peter Schmidt: Katholische sorbische Lausitz. St. Benno-Verlag, Leipzig/Heiligenstadt 1976.
- Bohu swjećene lěto. Krajan, čitanka za křesćanski dom, zwjazk 1. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1980.
- Wosady našeje domizny. Krajan, čitanka za křesćanski dom, zwjazk 3. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1984.
- Měrćin Salowski, Božena Nawka-Kunysz: Łónčko hrónčkow — hrónčka, modlitwy a basnje k wšelakim składnosćam. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1985.
- Jadro wěry. Katolski katechizm. Přełožiłoj Měrćin Salowski, Beno Šołta. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1988.
- Osterreiten in der Lausitz. Lausitzer Druck — und Verlagshaus, Bautzen 1992.
- Měrćin Salowski, Gerald Große: Na slědach biskopa Bena. Wobrazy z katolskich Serbow. LND, Budyšin 1993.
Зноскі
- ↑ Josef Šindar, Nová bible v lužické srbštině// Česko-lužický věstník, Ročník VIII, Číslo 7-8 / červenec — srpen 1998
- ↑ Jeden z mnoha příběhů knihy knih// Česko-lužický věstník, Ročník XVII Číslo 9/září 2007
- ↑ Die Sorben in Deutschland Архівавана 30 чэрвеня 2017., стр. 14
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Monsignore Měrćin Salowski złoty měšniski jubilej woswjećił, Katolski Posoł, 2006, стар 190