Меткавіч — горад у Харватыі, у паўднёва-ўсходняй частцы краіны, у правінцыі Дуброўнік-Нерэтва. Насельніцтва 13 873 чалавека (2001).
Размешчаны на рацэ Нерэтва, за 20 км ад месца яе ўпадзення ў Адрыятычнае мора на мяжы з Босніяй і Герцагавінай. За 10 км на паўднёвы захад знаходзіцца горад Опузен, за 25 кіламетраў у тым жа кірунку — Плочэ. За 90 км на паўднёвы ўсход знаходзіцца Дуброўнік, за 50 км на поўнач баснійскі горад Мостар. Праз горад праходзіць чыгунка Баня-Лука — Мостар — Плочэ.