Дарыя Срна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дарыя Срна
Дарио Срна - Darijo Srna (22225956032).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 мая 1982(1982-05-01)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Харватыі Харватыя
Рост 178 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Шахцёр
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
Сцяг Харватыі Нератва
Сцяг Харватыі Хайдук (Спліт)
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2003 Сцяг Харватыі Хайдук (Спліт) 63 (4)
2003—2018 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 339 (33)
2018—2019 Сцяг Італіі Кальяры 26 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998 Сцяг Харватыі Харватыя (да 15) 1 (0)
1999—2000 Сцяг Харватыі Харватыя (да 17) 5 (4)
2000—2001 Сцяг Харватыі Харватыя (да 19) 7 (3)
2000—2002 Сцяг Харватыі Харватыя (да 21) 9 (4)
2002—2016 Сцяг Харватыі Харватыя 134 (22)
Трэнерская кар’ера
2019— Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 чэрвеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 мая 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да́рыя Срна (харв.: Darijo Srna; нар. 1 мая 1982, Меткавіч, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2002—2016). На клубным узроўні вядомы па выступах за данецкі «Шахцёр», дзе доўгі час быў капітанам.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Хайдук»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння акадэміі Дарыя апынуўся ў спліцкім «Хайдуку», колеры якога ў той час абаранялі Мілан Рапаіч, Іван Лека, Матэ Біліч, Сціпэ Плецікоса. Калі Дарыя ў 17 гадоў выступаў за юніёрскую каманду, яго падключылі да асновы. «Хайдук» гуляў з заграбскім «Дынама» у фінале Кубка Харватыі, тады «Хайдук» атрымаў паражэнне з лікам 1:3. Гэта быў першы матч Дарыя, ён выйшаў на поле на 65-й хвіліне і атрымаў чырвоную картку за тое, што ўдарыў суперніка ў твар. Праз два гады ў 19 гадоў стаў чэмпіёнам Харватыі.

«Шахцёр»[правіць | правіць зыходнік]

Мог перайсці ў «Шальке 04», дортмундскую «Барусію», «Рому», «Кайзерслаўтэрн» і кіеўскае «Дынама»[4]. Аднак «Шахцёр» быў найбольш пэўны і прапанаваў найлепшыя ўмовы кантракту. Таксама некалькі чалавек з былой Югаславіі з'ехалі ва Украіну, і Дарыя прыняў прапанову з Данецка.

Харвацкі легіянер дэбютаваў у «Шахцёры» 12 ліпеня 2003 года ў матчы супраць запарожскага «Металурга». Бернд Шустэр на 76-й хвіліне паядынку выпусціў Срна на замену замест бразільца Брандау. Гэты матч завяршыўся буйной перамогай «аранжава-чорных» з лікам 3:0. Першы матч за «Шахцёр» у еўракубках згуляў у першым раўндзе Кубка УЕФА 24 жніўня 2003 года супраць бухарэсцкага «Дынама»[5].

У снежні 2016 года з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Срны ў «Барселону», аднак абаронца застаўся ва Украіне. У верасні 2017 года была пацверджана станоўчая допінг-проба Срны і пазней ён быў дыскваліфікаваны да 22 жніўня 2018 года. У красавіку 2018 года абвясціў аб зыходзе з «Шахцёра».

«Кальяры»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2018 года падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Кальяры»[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У зборнай Харватыі дэбютаваў у лістападзе 2002 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2019 года вярнуўся ў данецкі «Шахцёр», калі стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Луіша Каштру[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Харватыі Хайдук

Сцяг Украіны Шахцёр

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]