Перайсці да зместу

Мод Вялікабрытанская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мод Вялікабрытанская
англ.: Maud of Wales
каралева-кансорт Нарвегіі[d]
18 лістапада 1905 — 20 лістапада 1938
Папярэднік Сафія Насауская
Пераемнік Соня[d]

Нараджэнне 26 лістапада 1869(1869-11-26)[1][2][…]
Смерць 20 лістапада 1938(1938-11-20)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца пахавання
Род House of Saxe-Coburg and Gotha[d], Глюксбургі і Віндзорская дынастыя
Імя пры нараджэнні англ.: Maud Charlotte Mary Victoria[5]
Бацька Эдуард VII[5]
Маці Аляксандра Дацкая[5]
Муж Хокан VII[6]
Дзеці Улаф V
Веравызнанне англіканства
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Decoration of the Royal Red Cross Dame Grand Cross of the Royal Victorian Order Royal Family Order of King Edward VII
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мод Уэльская (англ.: Maud of Wales; поўнае імя англ.: Maud Charlotte Mary Victoria; 26 лістапада 1869 — 20 лістапада 1938) — першая за 600 гадоў каралева Нарвегіі як самастойнай дзяржавы, малодшая дачка брытанскага караля Эдуарда VII і Аляксандры Дацкай, жонка нарвежскага караля Хокана VII. Стрыечная сястра Мікалая II. Яе імем названы карабель Амундсена і вялікая частка Антарктыды.

Нарадзілася ў Мальбара-хаусе. У дзяцінстве ёй далі мянушку Гары за свавольства і хлапечыя замашкі. У суправаджэнні маці і сясцёр яна падарожнічала на лайнерах у Міжземнае мора і ў Нарвегію. 22 ліпеня 1896 года ў прысутнасці бабулі, каралевы Вікторыі, у Букінгемскім палацы ажанілася са стрыечным братам — дацкім прынцам Карлам. Яны жылі ў сядзібе Эплтан-хаус пры Сандрынгемскім палацы. Там у іх нарадзіўся адзіны сын — прынц Аляксандр (будучы Улаф V).

Шлюб прынцэсы Мод і прынца Карла

Пасля скасавання нарвежскім стортынгам векавой шведска-нарвежскай уніі прынц Карл Дацкі быў абраны нарвежскім манархам пад імем Хокана VII. Каранацыя караля Хокана і каралевы Мод адбылася ў Нідароскім саборы 22 чэрвеня 1906 года. Каралева імкнулася асвоіцца ў сваёй новай краіне і нават захапілася лыжнымі гонкамі, але ўсё ж часта наведвала родную Брытанію. Увесну 1937 года яна паехала ў Лондан на каранацыю Георга VI і ў Нарвегію ўжо не вярнулася. Пахавана ў замку Акерсхус, пасля побач з ёй быў пахаваны і яе муж Хокан VII.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Maud Charlotte Mary Victoria Saxe-Coburg and Gotha, Princess of the United Kingdom // The Peerage
  2. а б Pas L. v. Princess Maud of Great Britain and Ireland // Genealogics — 2003.
  3. http://www.oxforddnb.com/templates/article.jsp?articleid=34943&back=&version=2004-09
  4. http://nla.gov.au/nla.news-article3630918
  5. а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.