Мостарскі ўніверсітэт імя Джэмала Біедзіча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мостарскі ўніверсітэт імя Джэмала Біедзіча
басн.: Univerzitet "Džemal Bijedić" Mostar
Арыгінальная назва басн.: Univerzitet "Džemal Bijedić" Mostar
Заснаваны 1977
Размяшчэнне Мостар, Федэрацыя Босніі і Герцагавіны, Боснія і Герцагавіна
Сайт unmo.ba

Мостарскі ўніверсітэт імя Джэмала Біедзіча (басн.: Univerzitet "Džemal Bijedić" Mostar) — баснійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Мостар (Федэрацыя Босніі і Герцагавіны, Боснія і Герцагавіна).

Названы ў гонар Джэмала Біедзіча, дзяржаўнага дзеяча СФРЮ і Сацыялістычнай Рэспублікі Боснія і Герцагавіна, юрыста, у 1971—1977 гадах ён узначальваў саюзны выканаўчы савет Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт гуманістычных навук
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт бізнес-менеджменту
  • Будаўнічы факультэт
  • Факультэт машынабудавання
  • Педагагічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]