Перайсці да зместу

Федэрацыя Босніі і Герцагавіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
басн. і харв. Federacija Bosne i Hercegovine
Афіцыйная мова баснійская, харвацкая
Сталіца Сараева
Найбуйнейшыя гарады Сараева, Зеніца, Тузла
Форма кіравання федэратыўная парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт Марынка Чавара
Тэрыторыя
 • Агулам 26 110 км²
Насельніцтва Федэрацыі Босніі і Герцагавіны
 • Ацэнка 2,2 млн. чалавек чал.
 • Шчыльнасць 91 чал./км²
Валюта канверсоўная марка
Інтэрнэт-дамен .ba
Часавы пояс Цэнтральнаеўрапейскі час
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Федэрацыя Босніі і Герцагавіны — дзяржаўнае ўтварэнне, якое мае канфедэратыўныя адносіны з Рэспублікай Сербскай і складае з ёю агульную дзяржаву — Боснія і Герцагавіна.

Федэрацыя ўтворана згодна Вашынгтонскага пагаднення 1994 года. У склад федэрацыі ўвайшлі тэрыторыі Рэспублікі Боснія і Герцагавіна і Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна.

Плошча федэрацыі — 26 076 км² (51 % агульнай тэрыторыі Босніі і Герцагавіны). На вызначанай тэрыторыі пражываюць 2,4 млн чалавек. Адміністрацыйны падзел: дзесяць кантонаў, у кожным з якіх пераважае баснійская або харвацкая этнічная большасць.