Музей гісторыі каньяку
Музей гісторыі каньяка | |
---|---|
Заснаваны | 2007 |
Месцазнаходжанне | Масква, Ленінградская шаша, 67, тэрыторыя Маскоўскага вінна-каньячнага завода "КІН" |
Праезд |
метро «Рачны вакзал», далей аўтобусам №851, №199 ці маршрутным таксі №105 да прыпынку «Канал імя Масквы». |
cognacmuseum.ru |
Музей гісторыі каньяку — заснаваны ў 2007 г. Будынак пабудаваны ў шаранцкім стылі. Адзіны ў Расіі.
Музей размешчаны на тэрыторыі Маскоўскага вінна-каньячнага завода «КіН». Усярэдзіне на двух паверхах знаходзіцца ўвесь доўгі шлях нараджэння каньяку ад вінаграднай лазы да спелага, вытрыманага ў дубовых бочках «лікёру багоў», як зваў каньяк пісьменнік Віктор Гюго. Па сканчэнні экскурсіі наведнікі могуць пазнаёміцца з мастацтвам дэгустацыі каньяку, навучыцца адрозніваць адценні густу і водару маладых і вытрыманых каньякоў, слушна падаваць і спалучаць каньяк з гастранамічнымі стравамі.
У музеі пададзена мноства экспанатаў, якія даюць поўнае ўяўленне пра працэс вытворчасці каньяку: каньячнае сховішча, адзіны ў Расіі сапраўдны французскі перагонны куб — аламбік. Апроч прылад у музеі ёсць рэдкія прадметы побыту і інтэр'ера: посуд і кнігі, буфет, падлогавы гадзіннік з арэхавага дрэва, стрэлкі якіх паказваюць час акругі Каньяк у Францыі.
Экспанаты датаваны канцом XIX ─ пачаткам XX стагоддзя.