Перайсці да зместу

Мячэць Сунцзян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Мячэць Сунцзян
кіт.: 松江清真寺
31°00′29″ пн. ш. 121°13′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Кітай
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1391
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мячэць Сунцзян (кіт. спр. 松江清真寺, піньінь Sōngjiāng Qīngzhēnsì) — найстарэйшая мячэць у Шанхаі, КНР. Размешчана ў раёне Сунцзян[2].

Мячэць і мусульманская абшчына ў Сунцзяне былі заснаваны нашчадкамі Гао Кэгуна  (руск.). Будаўніцтва мячэці пачалося ў 1364—1367 гады, пад канец існавання імперыі Юань. Затым яна была перабудавана ў 1391 годзе ў часы імперыі Мін. Будынак перанёс некалькі рэканструкцый у перыяд імперыі Цын.

Малітоўная зала мячэці Сунцзян

Урад Шанхая ўнёс мячэць Сунцзян у спіс помнікаў культуры пад яго асаблівай абаронай 26 жніўня 1908 года. У 1985 годзе мячэць была старанна адрамантаваная ў занесеная ў спіс асноўных помнікаў культуры. У 1989 годзе мячэць была зноў адкрыта для публікі[3].

Тэрыторыя мячэці складае 4900 м². У архітэктуры будынкаў спалучаюцца традыцыйныя арабскія і кітайскія матывы. Мячэць глядзіць фасадам на поўнач і складаецца з галоўнай залы, малітоўнай нішы, калідора, дзвюх залаў для пропаведзяў і ваннага пакою. Ва ўсходняй частцы мячэці размешчана вежа, дзе мусульмане могуць узнесці малітву, выкананая ў арабскім стылі з папярочнымі грабянямі і купальнымі дахамі. Малітоўная зала размешчана насупраць вежы ў заходняй частцы мячэці. Яна падзелена на заднюю і пярэднюю, якія прадстаўляюць архітэктуру часоў імперый Юань і Мін адпаведна[2].

Зноскі

  1. https://www.islamichina.com/shanghai-masjid/shanghai-songjiang-mosque-detail.html Праверана 7 мая 2024.
  2. а б Shanghai Songjiang Mosque (англ.). Muslim2China. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2015. Праверана 15 мая 2015.
  3. Songjiang Mosque (англ.)(недаступная спасылка). Ministry of Culture, P.R.China (24 верасня 2003). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 15 мая 2015.