Перайсці да зместу

Міжнародная федэрацыя спартыўнага скалалажання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародная федэрацыя спартыўнага скалалажання
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі міжнародная спартыўная федэрацыя[d]
Кіраўнік Marco Maria Scolaris[d][2], Marco Maria Scolaris[d][2], Marco Maria Scolaris[d][2] і Marco Maria Scolaris[d][3]
Заснаванне
Дата заснавання 27 студзеня 2007
Член у
ifsc-climbing.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнародная федэрацыя спартыўнага скалалажання (англ.: International Federation of Sport Climbing, скр. IFSC) — міжнародная арганізацыя, якая праводзіць міжнародныя спаборніцтвы па скалалажанні і праводзіць работу па развіццю скалалажання, пашырэнню геаграфіі, удасканаленню правіл спаборніцтваў.

У канцы 80-х — пачатку 90-х французы на міжнародным узроўні спрабавалі пераканаць Міжнародны саюз асацыяцый альпінізму (UIAA) у неабходнасці зацвердзіць практыку спаборніцтваў па скалалажанні, якія прайшлі ў 1988 годзе ў выглядзе чэмпіянату свету, і ў 1989 годзе ў выглядзе першага Кубка свету па лажанні на скаладанасць і лажанні на хуткасць. Гэты рух узначальваў Пол Брэсэт, які стварыў новую арганізацыю ўнутры Міжнароднай арганізацыі асацыяцый альпінізму (UIAA), якая ўключала навучанне судзейскага персаналу і распрацоўку правілаў правядзення спаборніцтваў.

У 1997 годзе ўнутры Міжнароднага саюза асацыяцый альпінізму (UIAA) была сфарміравана новая структура — Міжнародны савет па скалалажанні (ICC), з мэтай прадастаўлення скалалажанні значнай аўтаноміі і забеспячэння яго неабходнымі інструментамі для далейшага развіцця.

У 1998 годзе Міжнародным саветам па скалалажанні (ICC) была афіцыйна ўведзена новая дысцыпліна скалалажання — боўлдэрынг. У выглядзе эксперыменту была праведзена серыя спаборніцтваў па боўлдэрынгу «Top Rock Challenge».

У 1999 годзе боўлдэрынг уключаны ў праграму чэмпіянату свету.

У 2006 годзе Міжнародны саюз асацыяцый альпінізму (UIAA) вырашыў спыніць кіраванне скалалажаннем і падтрымаць стварэнне незалежнай міжнароднай федэрацыі па кіраванні гэтым відам спорту.

27 студзеня 2007 года ў Франкфурце 68 федэрацый увайшлі ў заснаваную Міжнародную федэрацыю скалалажання (IFSC). Статуты і пастановы новай міжнароднай федэрацыі былі аднадушна прыняты, і федэрацыі пачала сваю працу.

28 красавіка 2007 года Міжнародную федэрацыю скалалажання ў якасці новага ўдзельніка прыняў агульны сход Генеральнай асацыяцыі міжнародных спартыўных федэрацый (AGFIS). Праз некалькі тыдняў, Міжнародная асацыяцыя Сусветных Гульняў (IWGA) зрабіла тое ж самае, пацвярджаючы наяўнасць скалалажанні ў праграме Сусветных Гульняў 2009 у г. Гаасюн.

10 снежня 2007 года Міжнародны алімпійскі камітэт прадаставіў умоўнае прызнанне Міжнароднай федэрацыі скалалажання, вітаючы скалалажанне ў Алімпійскім руху.

Цяпер у склад Міжнароднай федэрацыі скалалажання ўваходзіць 81 нацыянальная федэрацыя з пяці кантынентаў планеты.

Зноскі

  1. https://www.ifsc-climbing.org/contact/index Праверана 10 жніўня 2024.
  2. а б в https://www.ifsc-climbing.org/index.php/about-us/key-figures/2-uncategorised/66-ifsc-executive-board Праверана 28 кастрычніка 2020.
  3. https://www.ifsc-climbing.org/executive-board/index Праверана 10 жніўня 2024.