Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я
Выгляд
| Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я | |
|---|---|
| фр.: Union Internationale de Pentathlon Moderne | |
| Штаб-кватэра |
|
| Тып арганізацыі | Спартыўная федэрацыя |
| Афіцыйныя мовы |
Англійская Французская |
| Кіраўнікі | |
| Прэзідэнт | Клаус Шорман |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 13 жніўня 1948 |
| Член у | 115 нацыянальных асацыяцый |
| uipmworld.org | |
Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я (фр.: Union Internationale de Pentathlon Moderne; скар. UIPM, у беларускай транслітарацыі УІПМ) — міжнародная арганізацыя, якая кіруе сучасным пяцібор’ем (пентатлон). Штаб-кватэра — Монтэ-Карла (Манака). Аб’ядноўвае 115 нацыянальных асацыяцый[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню пяцібор’е (бег па стадыёне, скачкі, кіданне дзіды, кіданне дыска і барацьба) было прадстаўлена на 18-й Алімпіядзе ў 708 годзе да н.э.. Спаборніцтва лічылася кульмінацыйным момантам, і пераможца атрымаў званне «Victor Ludorum». У 1909 годзе П’ер дэ Кубертэн спрабаваў увесці ў праграму Алімпійскіх гульняў спартыўнае пяцібор’е. На сучасным этапе, спартыўнае пяцібор’е было ўведзена на 5-х Алімпійскіх гульнях (Стакгольм).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ MEMBER FEDERATIONS (англ.). UIPM. Праверана 23 студзеня 2021.