Міжнародная федэрацыя тэніса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародная федэрацыя тэніса
Від спорту тэніс
Заснаванне 1 сакавіка 1912
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнародная федэрацыя тэніса (англ.: International Tennis Federation, ITF) — кіруючая структура сусветнага тэніса. На сённяшні дзень аб’ядноўвае 205 нацыянальных арганізацый. Упаўнаважаная выпрацоўваць і змяняць правілы гульні, прадстаўляе тэніс у МАК, праводзіць шэраг спаборніцтваў, а таксама займаецца развіццём і папулярызацыяй тэніса ў свеце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Неабходнасць стварэння міжнароднай арганізацыі, якая б спрыяла супрацоўніцтву нацыянальных федэрацый тэніса і стандартызацыі правіл гульні, наспела ў пачатку дваццатага стагоддзя, у перыяд хуткага росту папулярнасці гульні і павелічэння колькасці міжнародных спаборніцтваў[1]. 1 сакавіка 1913 года прадстаўнікі 12 нацыянальных тэнісных арганізацый, сабраўшыся на ўстаноўчым сходзе ў Парыжы, прынялі рашэнне аб заснаванні Міжнароднай Федэрацыі лаўн-тэніса (англ.: International Lawn Tennis Federation). Краінамі-заснавальнікамі былі:

Праз паўтары гады ILTF была змушана прыпыніць сваю работу з-за пачатку Першай сусветнай вайны.

Дзейнасць была адноўлена ў 1919 годзе. У 1922 годзе засноўваецца Савет па Правілах, у задачу якога ўваходзіла распрацоўка ўніфікаваных правіл гульні, і барацьба за міжнароднае прызнанне ILTF арганізацыяй, адказнай за правілы тэніса.

Шэраг важных падзей адбываецца ў 1923 годзе:

  • 16 сакавіка Генеральная Канферэнцыя арганізацыі прымае першы збор правілаў тэніса
  • Амерыканская тэнісная асацыяцыя USTA уступае ў федэрацыю ў якасці асацыяванага члена
  • Засноўваюцца Афіцыйныя чэмпіянаты Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША — правобразы турніраў Вялікага Шлема

У 1924 годзе МАК афіцыйна прызнаў ILTF кіруючай арганізацыяй сусветнага тэніса.

З моманту стварэння федэрацыя выступала як інстытут аматарскага спорту, але ўжо да 30-х гадоў XX стагоддзя пытанне ўдзелу прафесійных спартсменаў у спаборніцтвах і крытэрыі падзелу на прафесіяналаў і аматараў стала вельмі актуальным і ў 1934 годзе арганізацыя ўпершыню афіцыйна абмяркоўвае гэтую праблему і ўстанаўлівае «правіла васьмі тыдняў», якое дазваляе аматарам атрымліваць кампенсацыю выдаткаў за ўдзел у турнірах, але не больш за восем тыдняў у годзе.

Да 1939 года, перад пачаткам Другой сусветнай вайны, ILTF налічвае 59 членаў. Падчас вайны дзейнасць арганізацыі зноў была прыпынена, а штаб-кватэра перанесена ў Лондан, дзе яна знаходзіцца дагэтуль. Першая пасляваенная канферэнцыя адбылася 5 ліпеня 1946 года.

У 1948 годзе ўпершыню прымаюцца стандарты на тэнісныя мячы.

З пачатку 50-х гадоў адбываецца імклівая прафесіяналізацыя сусветнага тэніса, у 1951 годзе «восем тыдняў» былі пашыраны да 210 дзён у годзе.

У 1963 годзе да 50-годдзя арганізацыі засноўваецца Кубак Федэрацыі —жаночы камандны чэмпіянат, падобны на той, які праводзіўся тады незалежнай арганізацыяй, Кубак Дэвіса.

Гістарычнае для тэніса рашэнне прымаецца 30 сакавіка 1968 года на надзвычайнай сесіі ў Парыжы — прафесійным гульцам дазволены доступ на ўсе турніры ILTF, у тэнісе пачынаецца адкрытая эра. ILTF арганізуе серыю турніраў Гран-пры, упершыню ў спаборніцтвах гэтай арганізацыі тэнісістам дадзена магчымасць атрымліваць грошы за свае выступленні.

«Правілы паводзін» (англ.: Code of Conduct), якія рэгулююць нормы спартыўных паводзін падчас спаборніцтваў, зацвярджаюцца ў 1975 годзе.

У 1977 годзе з назвы федэрацыі знікае слова «Lawn» і літара L з абрэвіятуры — своеоасаблівае прызнанне факту, што большасць тэнісных турніраў больш не праводзіцца на траве.

Кубак Дэвіса — галоўнае каманднае спаборніцтва ў мужчынскім тэнісе — пераходзіць пад эгіду ITF у 1979 годзе па просьбе арганізацыйнага камітэта.

На Алімпіядзе ў Сеуле 1988 года, у год 75-годдзя ITF, тэніс пасля 64-гадовага перапынку вяртаецца ў якасці алімпійскага віду спорту.

Структура і кіруючыя органы[правіць | правіць зыходнік]

ITF аб’ядноўвае 205 нацыянальных тэнісных арганізацый, 145 маюць статус паўнапраўных членаў і 60 асацыяваных. Акрамя таго, на правах асацыіраваных членаў у ITF уваходзіць 6 рэгіянальных аб’яднанняў.

Федэрацыя дзейнічае на падставе Канстытуцыі ITF[2]. Вышэйшымі паўнамоцтвамі надзелены Генеральны Сход, які праводзіцца штогод. Генеральны сход зацвярджае бюджэт, разглядае заяўкі прэтэндэнтаў на членства ў федэрацыі, а таксама абірае Прэзідэнта і Савет Дырэктараў ITF. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта — 4, дырэктараў — 2 гады, у савет уваходзяць 12 дырэктараў. Толькі паўнапраўныя члены маюць права голасу на Генеральным Сходзе.

У цяперашні час Прэзідэнтам ITF з’яўляецца Дэвід Хагерці.

Турніры ITF[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародная федэрацыя тэніса штогод арганізуе шэраг турніраў, а таксама прымае непасрэдны ўдзел у арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў па тэнісе на Алімпійскіх гульнях і турніраў Вялікага Шлема. Пры правядзенні спаборніцтваў федэрацыя цесна супрацоўнічае з арганізацыямі прафесійных спартсменаў ATP і WTA.

Спаборніцтвы, якія праводзяцца пад эгідай ці з удзелам ITF:

  • Tennis Masters Cup (сумесна з ATP) — заключны турнір мужчынскага прафесійнага сезона, у якім удзельнічаюць 8 тэнісістаў і 8 пар, якія паказалі найлепшыя вынікі ў «Гонцы ATP»
  • Кубак Дэвіса — найбуйнейшыя міжнародныя камандныя спаборніцтвы ў мужчынскім тэнісе сярод нацыянальных зборных
  • Кубак Федэрацыі па тэнісе — камандныя спаборніцтвы жаночых зборных, аналаг Кубка Дэвіса
  • Кубак Хопмана — спаборніцтвы нацыянальных зборных для змешаных пар
  • ITF — саўладальнік і суарганізатар Адкрытага чэмпіянату Японіі, які ўваходзіць у ATP-тур, і Міжнароднага Чэмпіянату Іспаніі, які з’яўляецца этапам WTA-тура
  • Федэрацыя таксама праводзіць наступныя штогадовыя серыі турніраў:

Мужчынскі і жаночы тур ITF, якія складаюцца з турніраў Satellite tournament і Futures Tournaments, служаць пачатковымі прыступкамі ў свеце прафесійнага тэніса і іх вынікі ўлічваюцца ў рэйтынгах ATP і WTA.

Чэмпіянат свету па версіі ITF[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1978 года (для пар з 1996) федэрацыя вызначае чэмпіёнаў свету па версіі ITF. У цяперашні час для дарослых спартсменаў улічваюцца вынікі выступаў у турнірах Вялікага шлема, выніковым турніры года і турнірах ATP і WTA, якія праводзяцца сумесна з ITF.

Чэмпіёны свету па версіі ITF[правіць | правіць зыходнік]

Адзіночны разрад[правіць | правіць зыходнік]

Год Дарослыя Юніёры[3]
Мужчыны[4] Жанчыны[5] Юнакі Дзяўчаты
1978 Сцяг Швецыі Б’ёрн Борг Сцяг ЗША Крыс Эверт Сцяг Чэхіі Іван Лендл Сцяг Чэхіі Гана Мандлікава
1979 Сцяг Швецыі Б’ёрн Борг Сцяг Чэхіі Марціна Наўрацілава Сцяг Эквадора Рауль Вівер Сцяг ЗША Мэры-Лу Піятэк
1980 Сцяг Швецыі Б’ёрн Борг Сцяг ЗША Крыс Эверт Сцяг Францыі Цьеры Тулан Сцяг ЗША Сьюзан Маскарын
1981 Сцяг ЗША Джон Макінрой Сцяг ЗША Крыс Эверт Сцяг Аўстраліі Пат Кэш Сцяг ЗША Зіна Гарысан
1982 Сцяг ЗША Джымі Конарс Сцяг ЗША Марціна Наўрацілава Сцяг Францыі Гі Фаржэ Сцяг ЗША Грэтхен Раш
1983 Сцяг ЗША Джон Макінрой Сцяг ЗША Марціна Наўрацілава Сцяг Швецыі Стэфан Эдберг Сцяг Францыі Паскаль Парадзі
1984 Сцяг ЗША Джон Макінрой Сцяг ЗША Марціна Наўрацілава Сцяг Аўстраліі Марк Крацман Сцяг Аргенціны (1812—1985) Габрыэла Сабаціні
1985 Сцяг Чэхіі Іван Лендл Сцяг ЗША Марціна Наўрацілава Сцяг Італіі Клаўдыя Пісталезі Сцяг Італіі Лаура Гаронэ
1986 Сцяг Чэхіі Іван Лендл Сцяг ЗША Марціна Наўрацілава Сцяг Іспаніі Хаўер Санчэс Сцяг Аргенціны Патрысія Тарабіні
1987 Сцяг Чэхіі Іван Лендл Сцяг Германіі Штэфі Граф Сцяг Аўстраліі Джэйсан Столтэнберг Сцяг СССР Наталля Зверава
1988 Сцяг Швецыі Матс Віландэр Сцяг Германіі Штэфі Граф Сцяг Венесуэлы (1930-2006) Нікалас Перэйра Сцяг Аргенціны Крысціна Тэсі
1989 Сцяг Германіі Барыс Бекер Сцяг Германіі Штэфі Граф Сцяг Швецыі Ніклас Кулці Сцяг Аргенціны Фларэнсія Лабат
1990 Сцяг Чэхіі Іван Лендл Сцяг Германіі Штэфі Граф Сцяг Італіі Андрэа Гаудэнці Сцяг Чэхіі Карына Габшудава
1991 Сцяг Швецыі Стэфан Эдберг Сцяг Югаславіі Моніка Селеш Сцяг Швецыі Томас Энквіст Сцяг Чэхіі Здэнка Малкава
1992 Сцяг ЗША Джым Кур’е Сцяг Югаславіі Моніка Селеш Сцяг ЗША Браян Дан Сцяг Парагвая Расана Дэ Лас Рыяс
1993 Сцяг ЗША Піт Сампрас Сцяг Германіі Штэфі Граф Сцяг Чылі Марсела Рыяс Сцяг Грузіі (1990-2004) Ніно Луарсабішвілі
1994 Сцяг ЗША Піт Сампрас Сцяг Іспаніі Аранча Санчэс Вікарыя Сцяг Аргенціны Федерыка Браун Сцяг Швейцарыі Марціна Хінгіс
1995 Сцяг ЗША Піт Сампрас Сцяг Германіі Штэфі Граф Сцяг Аргенціны Марыяна Сабалета Сцяг Расіі Ганна Курнікава
1996 Сцяг ЗША Піт Сампрас Сцяг Германіі Штэфі Граф Сцяг Францыі Себасцьян Грожан Сцяг Францыі Амелі Марэсмо
1997 Сцяг ЗША Піт Сампрас Сцяг Швейцарыі Марціна Хінгіс Сцяг Францыі Арно Дзі Паскуале Сцяг Зімбабве Кара Блэк
1998 Сцяг ЗША Піт Сампрас Сцяг ЗША Ліндсей Дэвенпорт Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр Сцяг Аўстраліі Алена Докіч
1999 Сцяг ЗША Андрэ Агасі Сцяг Швейцарыі Марціна Хінгіс Сцяг Даніі Крысціян Плес Сцяг Расіі Ліна Краснаруцкая
2000 Сцяг Бразіліі Густава Куэртэн Сцяг Швейцарыі Марціна Хінгіс Сцяг ЗША Эндзі Родык Сцяг Аргенціны Марыя-Эмілія Салерні
2001 Сцяг Аўстраліі Лейтан Х’юіт Сцяг ЗША Джэніфер Капрыяці Сцяг Люксембурга Жыль Мюлер Сцяг Расіі Святлана Кузнецова
2002 Сцяг Аўстраліі Лейтан Х’юіт Сцяг ЗША Серэна Уільямс Сцяг Францыі Рышар Гаскэ Сцяг Чэхіі Барбара Стрыцава
2003 Сцяг ЗША Эндзі Родык Сцяг Бельгіі Жусцін Энэн-Ардэн Сцяг Кіпра Маркас Багдаціс Сцяг Бельгіі Кірстэн Фліпкенс
2004 Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр Сцяг Расіі Анастасія Мыскіна Сцяг Францыі Гаэль Манфіс Сцяг Нідэрландаў Міхаэла Крайчак
2005 Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр Сцяг Бельгіі Кім Клейстэрс Сцяг ЗША Дональд Янг Сцяг Беларусі (1995-2012) Вікторыя Азаранка
2006 Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр Сцяг Бельгіі Жусцін Энэн-Ардэн Сцяг Нідэрландаў Ціма дэ Бакер Сцяг Расіі Анастасія Паўлючэнкава
2007 Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр Сцяг Бельгіі Жусцін Энэн-Ардэн Сцяг Літвы Рычардас Беранкіс Сцяг Польшчы Урсула Радваньская
2008 Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль Сцяг Сербіі Алена Янкавіч Сцяг Тайваня Ян Цунхуа Сцяг Тайланда Напаван Летчывакан
2009 Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр Сцяг ЗША Серэна Уільямс Сцяг Швецыі Даніэль Берта Сцяг Францыі Крысціна Младэнавіч
2010 Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль Сцяг Даніі Каралін Вазняцкі Сцяг Калумбіі Хуан Себасцьян Гомес Сцяг Расіі Дар’я Гаўрылава
2011 Сцяг Сербіі Новак Джокавіч Сцяг Чэхіі Петра Квітава Сцяг Чэхіі Іржы Веселы Сцяг Расіі Ірына Храмачова
2012 Сцяг Сербіі Новак Джокавіч Сцяг ЗША Серэна Уільямс Сцяг Канады Філіп Пеліва Сцяг ЗША Тэйлар Таунсенд
2013 Сцяг Сербіі Новак Джокавіч Сцяг ЗША Серэна Уільямс Сцяг Германіі Аляксандр Звераў Сцяг Швейцарыі Белінда Бенчыч
2014 Сцяг Сербіі Новак Джокавіч Сцяг ЗША Серэна Уільямс Расія Андрэй Рублёў Сцяг ЗША Кэтрын Беліс
2015 Сцяг Сербіі Новак Джокавіч Сцяг ЗША Серэна Уільямс Сцяг ЗША Тэйлар Фрыц Сцяг Венгрыі Далма Галфі
2016 Сцяг Вялікабрытаніі Эндзі Марэй Сцяг Германіі Анжаліка Кербер Сцяг Сербіі Міямір Кецмановіч Сцяг Расіі Анастасія Патапава
2017 Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль Сцяг Іспаніі Гарбінье Мугуруса Сцяг Аргенціны Аксель Гелер Сцяг ЗША Уітні Осігу
2018 Сцяг Сербіі Новак Джокавіч Сцяг Румыніі Сімона Халеп Сцяг Тайваня Чунь Сінь Цен Сцяг Францыі Клара Бюрэль

Парны разрад[правіць | правіць зыходнік]

Год Мужчыны Жанчыны
1996 Сцяг Аўстраліі Тод Вудбрыдж
Сцяг Аўстраліі Марк Вудфард
Сцяг ЗША Ліндсей Дэвенпорт
Сцяг ЗША Мэры-Джо Фернандэс
1997 Сцяг Аўстраліі Тод Вудбрыдж
Сцяг Аўстраліі Марк Вудфард
Сцяг ЗША Ліндсей Дэвенпорт
Сцяг Чэхіі Яна Новатна
1998 Сцяг Нідэрландаў Яка Элтынг
Сцяг Нідэрландаў Пол Хаархус
Сцяг ЗША Ліндсей Дэвенпорт
Сцяг Беларусі (1995-2012) Наталля Зверава
1999 Сцяг Індыі Махеш Бхупаці
Сцяг Індыі Леандэр Паес
Сцяг Швейцарыі Марціна Хінгіс
Сцяг Расіі Ганна Курнікава
2000 Сцяг Аўстраліі Тод Вудбрыдж
Сцяг Аўстраліі Марк Вудфард
Сцяг Францыі Жулі Алар-Дэкюжы
Сцяг Японіі Ай Сугіяма
2001 Сцяг Швецыі Ёнас Б’ёркман
Сцяг Аўстраліі Тод Вудбрыдж
Сцяг ЗША Лайза Рэйманд
Сцяг Аўстраліі Рэнэ Стабс
2002 Сцяг Канады Даніэль Нестар
Сцяг Багам Марк Ноулс
Сцяг Іспаніі Вірхінія Руана Паскуаль
Сцяг Аргенціны Паола Суарэс
2003 Сцяг ЗША Боб Браян
Сцяг ЗША Майк Браян
Сцяг Іспаніі Вірхінія Руана Паскуаль
Сцяг Аргенціны Паола Суарэс
2004 Сцяг ЗША Боб Браян
Сцяг ЗША Майк Браян
Сцяг Іспаніі Вірхінія Руана Паскуаль
Сцяг Аргенціны Паола Суарэс
2005 Сцяг ЗША Боб Браян
Сцяг ЗША Майк Браян
Сцяг ЗША Лайза Рэйманд
Сцяг Аўстраліі Саманта Стосур
2006 Сцяг ЗША Боб Браян
Сцяг ЗША Майк Браян
Сцяг ЗША Лайза Рэйманд
Сцяг Аўстраліі Саманта Стосур
2007 Сцяг ЗША Боб Браян
Сцяг ЗША Майк Браян
Сцяг Зімбабве Кара Блэк
Сцяг ЗША Лізель Хубер
2008 Сцяг Сербіі Ненад Зіманіч
Сцяг Канады Даніэль Нестар
Сцяг Зімбабве Кара Блэк
Сцяг ЗША Лізель Хубер
2009 Сцяг ЗША Боб Браян
Сцяг ЗША Майк Браян
Сцяг ЗША Серэна Уільямс
Сцяг ЗША Вінус Уільямс
2010 Сцяг ЗША Боб Браян
Сцяг ЗША Майк Браян
Сцяг Аргенціны Жысела Дулка
Сцяг Італіі Флавія Пенета
2011 Сцяг ЗША Боб Браян
Сцяг ЗША Майк Браян
Сцяг Чэхіі Квета Пешкэ
Сцяг Славеніі Катарына Сработнік
2012 Сцяг ЗША Боб Браян
Сцяг ЗША Майк Браян
Сцяг Італіі Сара Эрані
Сцяг Італіі Раберта Вінчы
2013 Сцяг ЗША Боб Браян
Сцяг ЗША Майк Браян
Сцяг Італіі Сара Эрані
Сцяг Італіі Раберта Вінчы
2014 Сцяг ЗША Боб Браян
Сцяг ЗША Майк Браян
Сцяг Італіі Сара Эрані
Сцяг Італіі Раберта Вінчы
2015 Сцяг Нідэрландаў Жан-Жульен Роер
Сцяг Румыніі Харыя Тэкэу
Сцяг Індыі Саня Мірза
Сцяг Швейцарыі Марціна Хінгіс
2016 Сцяг Вялікабрытаніі Джэймі Марэй
Сцяг Бразіліі Бруно Саарэс
Сцяг Францыі Каралін Гарсія
Сцяг Францыі Крысціна Младэнавіч
2017 Сцяг Польшчы Лукаш Кубат
Сцяг Бразіліі Марсела Мела
Сцяг Швейцарыі Марціна Хінгіс
Сцяг Тайваня Чжань Юнжань

Зноскі

  1. Тут і далей у раздзеле выкарыстаны даныя афіцыйнай старонкі гісторыі ІТФ: ITF History (англ.). ITF. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 5 лістапада 2011.
  2. Афіцыйны тэкст канстытуцыі Архівавана 23 жніўня 2007. (англ.), (фр.)
  3. Чемпионы ITF. Юниоры. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2015. Праверана 14 сакавіка 2013.
  4. Чемпионы ITF. Мужчины. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2015. Праверана 14 сакавіка 2013.
  5. Чемпионы ITF. Женщины. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2017. Праверана 14 сакавіка 2013.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]