Сусветныя гульні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сусветныя гульні — міжнародныя комплексныя спаборніцтвы паводле відаў спорту, якія не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Праводзяцца з 1981 года з перыядычнасцю 1 раз у 4 гады, з 2001 года праходзяць пад патранатам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

Арганізатарам Сусветных гульняў з’яўляецца Міжнародная асацыяцыя Сусветных гульняў (IWGA), утвораная ў 1980 годзе па ініцыятыве кіраўнікоў 12 спартыўных федэрацый, якія імкнуліся да папулярызацыі і павышэння статусу сваіх відаў спорту аж да ўключэння іх у Алімпійскую праграму.

На першых Сусветных гульнях, якія прайшлі ў 1981 годзе ў Санта-Клары (ЗША), прынялі ўдзел 1 265 спартсменаў, якія спаборнічалі ў 18 відах спорту. З тых часоў праграма Сусветных гульняў пашырылася больш як у два разы, яе складаюць віды спорту, прызнаныя МАК, але якія не ўваходзяць у Алімпійскую праграму, або выключаныя з яе.

Некаторыя віды, якія прысутнічалі раней на Сусветных гульнях, цяпер прадстаўлены на Алімпіядах (трыятлон, бадмінтон, тэквандо і інш.). Больш таго, па рашэнні МАК, прынятым 12 жніўня 2004 года, прысутнасць асобнага віду спорту на Сусветных гульнях з’яўляецца адным з фактараў для патэнцыйнага траплення яго ў праграму Алімпійскіх гульняў.

Агульныя звесткі пра Сусветныя гульні[правіць | правіць зыходнік]

Тэрміны правядзення Месца правядзення Колькасць удзельнікаў Колькасць відаў спорту
спартсменаў краін афіцыйных паказальных
I 2931 ліпеня 1981 Санта-Клара, Сцяг ЗША ЗША 1265 18 18 0
II 34 жніўня 1985 Лондан, Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 1550 34 19 4
III 2030 ліпеня 1989 Карлсруэ, Flag of Germany.svg ФРГ 1965 36 19 0
IV 22 ліпеня1 жніўня 1993 Гаага, Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 2275 69 22 3
V 717 жніўня 1997 Лахты, Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 2600 78 25 5
VI 1626 жніўня 2001 Акіта, Сцяг Японіі Японія 3200 93 26 5
VII 1424 ліпеня 2005 Дуйсбург, Сцяг Германіі Германія 3400 89 34 6
VIII 1626 ліпеня 2009 Гаасюн, Сцяг Тайваня Кітайская Рэспубліка 4737 103 32 5
IX 27 ліпеня4 жніўня 2013 Калі, Сцяг Калумбіі Калумбія 2870 98 31 5
X 2030 ліпеня 2017 Уроцлаў, Сцяг Польшчы Польшча 3168 102 27 4
XI 1525 ліпеня 2021 Бірмінгем, Вялікабрытанія
XII 2025 Чэнду, Сцяг Кітая Кітай

Праграма Сусветных гульняў[правіць | правіць зыходнік]

Віды спорту, уключаныя ў праграму Сусветных гульняў-2009

Паказальныя віды

Раней у праграму Сусветных гульняў таксама ўваходзілі ці дэманстраваліся:

Увайшлі ў праграму Алімпійскіх гульняў:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]