Мікалай Барысавіч Шчаўлінскі
Выгляд
Мікалай Барысавіч Шчаўлінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1955 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Мікалай Барысавіч Шчаўлінскі (нар. 1955, п. Дзяржынск (з 2003 года — Раманаў), Жытомірская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2000), дацэнт (2009).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1995 годзе — аспірантуру БДУ. З 2000 года — выкладчык кафедры гісторыі, сусветнай і айчыннай культуры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш як 70 навуковых работ, у тым ліку дзевяці манаграфій. Сфера навуковых інтарэсаў: грамадска-палітычнае развіццё Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя; беларускі нацыянальны рух у гады Першай сусветнай вайны; гісторыя стварэння і развіцця грамадзянскай авіяцыі Беларусі.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Ва ўмовах вайны. Развiццё беларускай культуры ў 1914—1918 гадах / М. Шчаўлінскі // Беларуская думка. — 2016. — № 6. — С. 90-93.
- Беларуская культура ў гады першай сусветнай вайны (1914—1918 гг.) / М. Б. Шчаўлінскі. — Мінск, 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Щавлинский Николай Борисович // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 450—451 : фото.