Перайсці да зместу

Мікалай Сяргеевіч Волкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сяргеевіч Волкаў
Дата нараджэння 20 мая 1941(1941-05-20) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Мікалай Сяргеевіч Волкаў (20 мая 1941, г. Златавуст, Чалябінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1972 годзе. Працаваў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1975 года — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражываў у Мінску.

Карпусы № 4 і 5 БДУІР

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): мікрараён № 6 (1973) і інтэрнат завода бялкова-вітамінавых канцэнтратаў (1975) у Наваполацку, гасцініца «Юбілейная» на 262 месцы ў Бабруйску (1977), комплекс Мінскага радыётэхнічнага інстытута па вул. Гікалы і Платонава (1981, дыплом I ступені ВДНГ БССР, 1984), прафілакторый з водагразелячэбніцай на возеры Нарач (1979), дзіцячы санаторый у в. Пескі Кобрынскага раёна (1988).

1-я прэмія за афармленне часопіса «Архітэктура і будаўніцтва Беларусі» (1978) на рэспубліканскім конкурсе.

Зноскі