Перайсці да зместу

Мікраэлектроніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мікраэлектроніка — падраздзел электронікі, звязаны з вывучэннем і вытворчасцю электронных кампанентаў з геаметрычнымі памерамі характэрных элементаў парадку некалькіх мікраметраў і менш.

Узнікненне мікраэлектронікі ў пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя было выклікана бесперапынным ўскладненнем функцый і пашырэннем абласцей прымянення электроннай апаратуры, што патрабавала памяншэння яе габарытных памераў і масы, павышэння хуткадзейнасці і надзейнасці. Аснову элементнай базы мікраэлектронікі складаюць інтэгральныя схемы (пераважна паўправадніковыя), якія выконваюць зададзеныя функцыі блокаў і вузлоў электроннай апаратуры, у якіх аб’яднана вялікая колькасць мікрамініяцюрных элементаў і электрычных злучэнняў[1].

Зноскі

  • Гурскі Л. І. Мікраэлектроніка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 482. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Щука А. А. Электроника. — СПб.: БХВ-Петербург, 2008. — 752 с. — ISBN 978-5-9775-0160-6.
  • Бузанева Е. В. Микроструктуры интегральной электроники. — М.: Радио и связь, 1990. — 304 с. — 5 400 экз. — ISBN 5-256-00419-0.