Мінскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава
Мінскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Дата заснавання | 1946 |
giv.by |
Мінскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава — шпіталь у аграгарадку Лясны Мінскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны заснаваны ў вёсцы Бараўляны ў 1946 годзе на базе ваеннага шпіталя, у 1972 годзе пабудаваны новы архітэктурны комплекс (арх. М. Гулько, У. Крывашэеў)
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]У аснову аб’ёмна-планіровачнага вырашэння комплексу пакладзены прынцып блакіроўкі карпусоў. Двухпавярховы цагляна-панэльны адміністрацыйна-бытавы корпус (уключае сталовую, бібліятэку, клуб, пакоі для гульняў і інш.) праз фае, размешчанае на 2-м паверсе, злучаны з 5-павярховым каркасна-панэльным бальнічным корпусам калідорнай планіроўкі. Палаты арыентаваны на поўдзень. Комплекс уключае таксама 3-павярховыя фізіятэрапеўтычны і аперацыйны карпусы. Фасады карпусоў вырашаны ў дакладных, лаканічных формах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. Ф. Валошын. «Бараўляны» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 9 верасня 2022.