Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі
Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | настаўнік |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1955 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 2018 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі (13 студзеня 1955, в. Каменка Ашмянскага раёна — 22 верасня 2018) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Каменскую васьмігадовую школу (1970), Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1973), гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Шлях Леніна» Іўеўскага раёна дыспетчарам (1973), служыў у пагранічных войсках (1973—1975). Працаваў выкладчыкам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі (1975—1984), намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце (1984—1986) у СШ № 2 г. Ашмяны. У 1986—1987 гадах інспектар раённага аддзела адукацыі. З 1987 года па 2018 год дырэктар СШ № 1 г. Ашмяны.
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 25, 26, 27 скліканняў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Беларусі» прысвоена ў 2002 годзе. У 2011 годзе ўзнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны, у 2014 годзе Граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2016 годзе ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Волынец, Н. «Душа обязана трудиться» : интервью с директором СШ № 1 города Ошмяны / Наталия Волынец // Гродзенская праўда. — 2015. — 29 красавіка. — С. 4.
- Гружевский, М. «Я горд быть директором первой школы» / Михаил Гружевский // Ашмянскі веснік. — 2009. — 19 верасня. — С. 1, 4.
- Гружэўскі Міхаіл Мар’янавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2015. — С. 20-21.
- Гружэўскі Міхаіл Мар’янавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 561.
- Кохановская, Л. «Это высокая награда всего коллектива»: орден Франциска Скорины из рук Президента получил директор средней школы № 1 г. Ошмяны Михаил Гружевский / Лариса Кохановская // Ашмянскі веснік. — 2011. — 13 ліпеня. — С. 3.
- Николаев, Ю. Ошмянское притяжение : о Михаиле Марьяновиче Гружевском — директоре СШ № 1 / Юрий Николаев // Ашмянскі веснік. — 2007. — 6 студзеня. — С. 4.
- Асобы
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Ашмян