Перайсці да зместу

Гальшанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гальшанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ашмянскі раён
Уключае 46 (33 вёсак і 13 хутароў)[1]
Адміністрацыйны цэнтр Гальшаны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 284
Плошча 163,27[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Гальша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гальшаны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Барунскага сельсавета[3], 23 сакавіка 1964 года — тэрыторыя скасаванага Доргішкаўскага сельсавета. У 1978 годзе ў склад Семярніцкага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (вёскі Валовікі, Вялікае Поле, Дворышча, Доргішкі, Зноскі, Казлоўшчына, Маркінята, Міхайлоўшчына, Пашкішкі, хутары Барок, Крывуля і Паклева)[4]. 15 снежня 1997 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Семярніцкага сельсавета. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутар Карлаўшчына[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2842 чалавекі[6], 93,2 % — беларусы, 4,8 % — палякі, 1,0 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 2284 чалавекі[8].

Зноскі

  1. а б Гольшанский сельсовет
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  5. Об упразднении сельских населенных пунктов Ошмянского района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.