Перайсці да зместу

Міхаіл Рымінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Рымінскі
Дата нараджэння 23 снежня 1769(1769-12-23), 1770 ці 1769
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1795 ці 1 студзеня 1797(1797-01-01)
Месца смерці
Прафесія акцёр, танцор, спявак

Міхаіл Рымінскі (1769, Ігумен) — танцоўшчык, спявак і драматычны акцёр[1].

Нарадзіўся ў 1769 годзе ў Ігумене. Прыгонны А. Тызенгаўза[1]. Быў акцёрам у Тэатры Антонія Тызенгаўза.

Пасля смерці А. Тызенгаўза ў 1785 годзе паводле яго завяшчання «15 танцорак і 18 танцораў» сталі ўласнасцю караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і ў складзе балетнай трупы пераехалі ў Варшаву. З гэтага часу танцоўшчыкі і танцоўшцыцы А. Тызенгаўза сталі ядром «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці»[1].

Міхаіл Рымінскі выступаў на каралеўскіх сцэнах, як драматычны акцёр і спявак у «прадстаўленнях французскіх» у Нацыянальным тэатры  (руск.). Магчыма, у 1795 годзе працаваў у варшаўскіх антрэпрызах С. Галніцкага і К. Аўсінскага[1].

Творчая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў акцёрскую дзейнасць у Тэатры Антонія Тызенгаўза. У 1795—1797 гадах у балетнай трупе ў Львове. У часы Станіслава Аўгуста быў найбольш папулярным балетным артыстам, выконваў партыі гераічнага плана[1].

Сярод партый: Гілас («Гілас і Сільвія» Ф. Гасэка  (руск.)), Капітан Сандор («Капітан Сандор на востраве Караліна»), Алонза («Кора і Алонза» І. Г. Наўмана  (фр.)), Адоніс («Венера і Адоніс»), Марк Антоній («Клеапатра і Марк Антоній»)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Паводле кн. Барышев Г. І. «Театральная культура Беларуси 18 в.» Мн., 1992