Міхаіл Юр’евіч Герман
Міхаіл Юр’евіч Герман | |
---|---|
руск.: Михаил Юрьевич Герман | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Дата нараджэння | 23 лютага 1933[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 2018 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юрый Паўлавіч Герман[d] |
Маці | Людміла Уладзіміраўна Рэйслер[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Міхаіл Юр’евіч Герман (руск.: Михаил Юрьевич Герман; 23 лютага 1933, Ленінград — 7 мая 2018, Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі пісьменнік, гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, член Міжнароднай асацыяцыі мастацкіх крытыкаў (AICA) і Міжнароднага Савета музеяў (ICOM), член Міжнароднага ПЭН-клуба і Саюза расійскіх пісьменнікаў, член Саюза журналістаў Санкт-Пецярбурга і Міжнароднай Федэрацыі журналістаў (IFJ). Галоўны навуковы супрацоўнік Рускага музея.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 лютага 1933 года ў Ленінградзе. Бацька — Юрый Паўлавіч Герман, маці — Людміла Уладзіміраўна (народжаная Рэйслер), брат (агульнакроўны) — Аляксей Юр’евіч Герман.
Гады Вялікай Айчыннай вайны правёў у эвакуацыі ў адным з сёлаў Молатаўскай вобласці. У 1957 годзе скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры, пасля чаго два працаваў у музеі-запаведніку «Паўлаўск» экскурсаводам.
Быў жанаты з Наталляй Віктараўнай Чарновай-Герман.
Памёр 7 мая 2018 года ў Санкт-Пецярбургу.