Навум Натанавіч Мейман
Навум Натанавіч Мейман | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 мая 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 2001 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Іна Ільінічна Кітроская-Мейман[d] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, праваабаронца |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1937) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Рыгоравіч Чабатароў[d] |
Узнагароды |
Навум Натанавіч Мейман (12 мая 1912, Базар[1] Оўруцкага павета Валынскай губерні Расійская імперыя — 31 сакавіка 2001, Тэль-Авіў, Ізраіль) — савецкі матэматык, фізік, актывіст яўрэйскага руху. Быў абраны ганаровым прафесарам Тэль-Авіўскага ўніверсітэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1932 годзе скончыў вучобу ў Казанскім універсітэце. У 26 гадоў абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы. Вучань Мікалая Чабатарова.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Маскве. Займаўся фізічнымі праблемамі ў Інстытуце фізічных праблем (да 1948 г.), а затым — у Інстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі АН СССР.
У 1953 годзе стаў лаўрэатам Сталінскай прэміі па тэарэтычнай фізіцы «за разлікова-тэарэтычныя работы па вырабе РДС-6с і РДС-5». Унёс уклад у матэматычную распрацоўку ядзернай зброі.[1]
У 1968 годзе Мейман прыняў удзел у петыцыйнай кампаніі па справе Аляксандра Гінзбурга, Юрыя Галанскова і іншых. Пасля падпісання «ліста 99» у абарону Ясеніна-Вольпіна быў звольнены з работы.
У 1971 годзе выйшаў на пенсію, пасля чаго падаў дакументы на рэпатрыяцыю ў Ізраіль. У 1975 годзе Мейману было адмоўлена «з прычыны сакрэтнасці». З гэтага часу Навум Мейман — актыўны ўдзельнік яўрэйскага эміграцыйнага руха. Удзельнічаў у дэманстрацыях, у снежні 1976 года быў кіраўніком семінара, які быў прысвечаны стану і перспектывам яўрэйскай культуры ў СССР.
У 1977 годзе стаў членам Маскоўскай хельсінкскай групы (МХГ). Па ініцыятыве Меймана ў 1979 годзе была падрыхтавана справаздача «Дыскрымінацыя яўрэяў пры паступленні ва ўніверсітэты».
За праваабарончую дзейнасць яго неаднаразова арыштоўвалі.
У 1988 годзе пакінуў Савецкі Саюз[2], жыў у Ізраілі, дзе быў абраны ганаровым прафесарам Тэль-Авіўскага ўніверсітэта.
Памёр у 2001.
Зноскі
- ↑ а б Д. В. Аносов, В. Л. Гинзбург, А. Б. Жижченко, М. И. Монастырский, С. П. Новиков, Я. Г. Синай, М. А. Соловьев, “Наум Натанович Мейман (некролог)”, УМН, 57:2(344) (2002), 179–184; Russian Math. Surveys, 57:2 (2002), 399–405 . www.mathnet.ru. Праверана 2 красавіка 2024.
- ↑ Знiчкi Айчыны . www.sb.by.
- Нарадзіліся 12 мая
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Оўруцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Тэль-Авіве
- Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Праваабаронцы СССР
- Савецкія дысідэнты
- Матэматыкі Ізраіля
- Фізікі Ізраіля
- Фізікі СССР
- Матэматыкі СССР