Намбі
Намбі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
манг.: Намбуй | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Chabi[d] | ||||||
Пераемнік | Bulugan[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XIII стагоддзе | ||||||
Род | Onggirat[d] | ||||||
Бацька | Xiantong[d] | ||||||
Муж | Хубілай | ||||||
Дзеці | Tamachi[d] |
Намбі, Намбуй (па-мангольску: Намбуй, кіт.: 南必皇后) — адна з жонак Хубілая, хана Мангольскай імперыі і заснавальніка імперыі Юань, якая існавала на тэрыторыі сучаснага Кітая.
Паводле «Джамі ат-таварых », Намбі была дачкой Начын-гургэна і пляменніцай папярэдняй жонкі Хубілая Чабі . Бацька Чабі, Алчы-наён з роду ўнгірат , быў адным з паплечнікаў Чынгісхана, а таксама братам яго старэйшай жонкі Бортэ . У 1281 годзе Чабі памерла, і праз год пасля яе смерці Хубілай узяў у жонкі Намбі.
Ад Хубілая ў Намбі быў сын па імені Тэмечы; на момант яго нараджэння Хубилаю ўжо было больш за семдзесят гадоў. Пасля смерці Чабі Хубілай дапускаў да сябе толькі вельмі абмежаванае кола асоб, і яго міністрам даводзілася падаваць даклады і данясенні хану праз Намбі. Па паведамленнях некаторых крыніц, у апошнія гады праўлення Хубілай нават дазволіў Намбі выдаваць важныя ўказы ад яго імя, аднак канкрэтныя прыклады, якія пацвярджаюць гэта, адсутнічаюць.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рашыд ад-Дзін. Сборник летописей / Перевод с персидского Л. А. Хетагурова, редакция и примечания профессора А. А. Семенова. — М., Л.: Издательство АН СССР, 1952. — Т. 2, кн. 1.
- Мэн, Джон. Хубилай: От Ксанаду до сверхдержавы. — М.—Владимир, 2008. — ISBN 978-5-17-050702-3.
- Россаби Моррис. Золотой век империи монголов / пер. с английского С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2009. — С. 479. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-8071-0326-0, 978-5-8071-0335-3.
- Christopher P. Atwood. Encyclopedia of Mongolia and the Mongol Empire. — Facts On File, Inc, 2004. — С. 6—7. — 678 с. — ISBN 0-8160-4671-9. — ISBN 978-1-4381-2922-8.