Нараджальнасць
Нараджальнасць — працэс узнаўлення насельніцтва ў сукупнасці людзей, што складаюць пакаленне або сукупнасць пакаленняў. У статыстыцы нараджальнасць вымяраюць частатой нараджэння дзяцей у пэўнай групе людзей або ва ўсім насельніцтве. Яго узровень вызначаюць каэфіцыентам нараджальнасці — суадносінамі ліку народжаных да колькасці ўсяго насельніцтва, ў праміле (на 1000 чал.).
Нараджальнасць, смяротнасць і працягласць жыцця — асноўныя паказчыкі натуральнага руху насельніцтва. Біялагічная аснова нараджальнасці — здольнасць чалавека узнаўляць патомства. Патэнцыяльная магчымасць нараджальнасці рэалізуецца Ў выніку рэпрадуктыўных паводзін чалавека, якія абумоўлены сістэмай патрэбнасцей грамадства, і рэгулюецца сацыяльна-культурнымі нормамі, традыцыямі, грамадскай думкай і інш. Звесткі аб нараджальнасці даюць: перапіс насельніцтва або выбарачныя абследаванні, бягучы ўлік нараджэнняў вядуць ЗАГСы, сельсаветы і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. Я. Ціханава. Нараджальнасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 145. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).