Перайсці да зместу

Настасся Якаўлеўна Васільева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Настасся Якаўлеўна Васільеўна
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера этнаграфія, фалькларыстыка

Настасся Якаўлеўна Васільева — беларускі этнограф і фалькларыстка 2-й паловы 19 стагоддзя[1].

У 1874—1880 гг. жыла на Палессі, пэўны час працавала валасным пісарам у вёсцы Грабаў Петрыкаўскага раёна[2]. 3 1880 г. у Бабруйску. Працавала настаўнікам у Пінску і іншых месцах Беларускага Палесся[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследавала побыт, матэрыяльную культуру, абрады, фальклор, вывучала гісторыю i этнаграфію вёсак Мазыршчыны. Супрацоўнічала з Мінскім губернскім статыстычным камітэтам, Таварыствам аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце, з беларускім этнографам i фалькларыстам П. В. Шэйнам i інш. Крытычна ставілася да прыгоннага права i яго перажыткаў, захаплялася народным мастацтвам, выступала за развіццё асветы, раўнапраўе жанчын i інш[2].

Артыкулы «Вясельныя абрады ў раёне Грабаўскай воласці Мазырскага павета» (1877), «Кароткі нарыс вёскі Грабава Мазырскага павета», «Сялянскія памінкі ў Мазырскім павеце», «„Князь“, ці „Жыд“ возера (Легенды)», «Калядныя святы ў сялянаў Мазырскага павета», «Нататка пра абшчыннае земляробства ў сялянаў Мінскай губерні», «Веснавыя песні і абрады ў вёсках Мазырскага павета» (1878), «Легенды і павер'і ў Мінскай губерні», «Нататка пра побыт сялянаў Мазырскага павета» (1879), «Вёска Бяседкі Мазырскага павета» (1879), «Брацкая свечка (этнаграфічны нарыс)», «Вясельныя абрады ў Мароцкім прыходзе Мазырскага павета» надрукаваныя ў «Мінскіх губернскіх ведамасцях»[2][3], «Вытрымкі з жыцця беларускай жанчыны» (1880) — у «Віленскім весніку»[1].

Зноскі

  1. а б в Васильева А. Я. // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.
  2. а б в ВАСІЛЬЕВА Настасся Якаўлеўна
  3. «МИНСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ ВЕДОМОСТИ» (руск.)