Перайсці да зместу

Натан Аксельрод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Натан Аксельрод
Дата нараджэння 7 красавіка 1905(1905-04-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1987(1987-10-06)[1] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія аператар-пастаноўшчык, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, кінааператар
IMDb ID 0043495
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Натан Аксельрод (7 красавіка 1905, Дуброўна6 кастрычніка 1987, Тэль-Авіў) — піянер ізраільскага кіно, кінааператар, сцэнарыст, кінарэжысёр.

Натан Аксельрод нарадзіўся ў Дуброўне ў сям'і рэвалюцыянераў. У 1916 сям'я Аксельрода, ратуючыся ад пагромаў, пераехала ў Палтаву. Быў актыўным удзельнікам сіянісцкай арганізацыі «Хе-Халуц»; яго двойчы арыштоўвалі за сіянісцкую дзейнасць. У 1926 эміграваў у Эрэц-Ісраэль і пасяліўся ў Рэхавоце. У 1927 разам з І. Сегалем (1898—1993) і А. Пэнам стварыў першую ў Эрэц-Ісраэль кінастудыю «Маледэт»; студыя мела сваю кінплабпраторыю. Асноўнай прадукцыяй «Маледэт» была кінахроніка падзей жыцця ішува. У 1935 годзе Аксельрод заснаваў кампанію «Кармель фільм», здымаў кіначасопісы «Кармель».

У 1932 Аксельрод, выступіўшы ў якасці аператара і сцэнарыста, зняў разам з рэжысёрам Хаімам Халахмі першы ў Эрэц-Ісраэль мастацкі фільм-камедыю «І было ў дні …»), названую па першым радку кнігі Эсфір. За ім рушылі фільмы «Чалавек з Нахалала», 1933 і «Бадзяга Адэд», 1934 — першы ў Палесціне поўнаметражны (нямы) мастацкі фільм. У 1937 годзе разам з рэжысёрам Ары Вольфам кіраваў здымкай першага ў Палесціне гукавога фільма «Над руінамі», прысвечанага паўстанню Бар-Кохбы.

У гады Другой сусветнай вайны Аксельрод здымаў кароткаметражныя фільмы пра Эрэц-Ісраэль па замове Яўрэйскага Нацыянальнага Фонду, а таксама прапагандысцкія фільмы, якія заклікалі маладых яўрэяў змагацца супраць нацыстаў у шэрагах брытанскай арміі. У 1950-я гады аднавіў працу над мастацкімі фільмамі, сярод якіх зняты ў 1956 годзе па ўласным сцэнары фільм пра ізраільскіх падлеткаў «Дан Кіхот і Са'аддзя Панса».

Імем Натана Аксельрода названая вуліца ў Тэль-Авіве.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Nathan Axelrod // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.