Перайсці да зместу

Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нахічэванская Аўтаномная рэспубліка (азерб. Naxçıvan Muxtar Respublikası) — эксклаў Азербайджанскай Рэспублікі, які з'яўляецца, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Азербайджана і ўласнай канстытуцыяй, аўтаномнай дзяржавай у складзе Азербайджанскай Рэспублікі.

Тэрыторыя — 5502,75 км ².[1] Насельніцтва — 435 367 чалавек (2014), 99,1 % (2009) азербайджанцы.[2]

Размешчана ў паўднёвай частцы Закаўказзя. На поўдні — раўніна, на ўсходзе — Зангезурскі хрыбет. Сярэднія тэмпературы студзеня ад −3 ° С на раўніне да −14 ° С у гарах; ліпені адпаведна 28 і +25 ° С (на вяршынях да +5 ° С). Ападкаў у год ад 200 мм на раўніне да 600 мм у гарах. Галоўная рака — Аракс.

Зноскі