Нгуен Ван Таан
Нгуен Ван Таан | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1932[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 2005 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Паўднёвы В’етнам |
Род войскаў |
Нацыянальная армія В’етнама/Узброеныя сілы Францыі (1950—1954) Узброеныя сілы Рэспублікі В’етнам (1955—1975) |
Гады службы | 1950—1975 |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны |
Індакітайская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нгуен Ван Таан (в’етн.: Nguyễn Văn Toàn; 6 кастрычніка 1932— 19 кастрычніка 2005) — генерал-лейтэнант Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 кастрычніка 1932 году ў забяспечанай сям’і з Ванг Фу. Вучыўся ў школе Кхай Дзінь Куок Хок у Хюэ.
У верасні 1950-га запісаўся ў Нацыянальную армію В’етнама, самастойнае аддзяленне Узброеных сіл Францыі ў калоніі. У 1952 годзе скончыў школу баявых мастацтваў Далата. Затым, уліўшыся ў шэрагі бранятанкавых войскаў, прайшоў базавы курс у Далёкаўсходнім навучальным бранятанкавым цэнтры ў Кап-Сен-Жак (Вунгтау). 1 красавіка 1953 года заняў пасаду капітана эскадрыллі дыстанцыйнага зандзіравання. У пачатку 1954 стаў намеснікам начальніка разведвальнага аддзялення.
У пачатку 1956 адправіўся на вучобу ў Самюрскую кавалерыйскую акадэміі (Францыя), пасля заканчэння якой заняў пасаду начальніка бранятанкавай дывізіі. У канцы года быў прызначаны намеснікам 4-га бранятанкавага палка. У ліпені 1957 года стаў камандзірам падраздзялення. У пачатку 1959 года быў адпраўлены вучыцца за мяжу ў кавалерыйскую школк Форт-Нокс (штат Кентукі, ЗША) тэрмінам на 6 месяцаў.
У пачатку 1961 года прызначаны начальнікам штаба бранятанкавага камандавання. У сярэдзіне студзеня 1967-га стаў камандзірам 2-й пяхотнай дывізіі.
У пачатку лютага 1972 года прызначаны камандуючым бранятанкавым корпусам. Затым пераведзены на пасаду камандзіра 2-га корпуса. 6 студзеня 1975 прызначаны камандуючым III корпусам.
У красавіку, у сувязі з падзеннем Паўднёва в’етнамскага рэжыму, збег у ЗША, дзе і памёр 19 кастрычніка 2005 года ва ўзросце 73 гадоў. Быў пахаваны на могілках Роўз-Хіл, Лос-Алгелес, штат Каліфорнія.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты з Фан тую Кам. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Нгуен Ван Тхінь, Нгуен Ван Вуонг і Нгуен Тхі Тху Ханг.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Trần Ngọc Thống, Hồ Đắc Huân, Lê Đình Thụy (2011). Lược sử quân lực Việt Nam Cộng hòa.
- Andrade, Dale. Trial by Fire: The 1972 Easter Offensive, America’s Last Vietnam Battle. New York: Hippocrene Books, 1993.
- Vien, General Cao Van, The Final Collapse. Washington DC: U.S. Army Center of Military History, 1983.