Невельская наступальная аперацыя
Невельская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 6—10 кастрычніка 1943 | ||
Месца | Невельскі раён РСФСР, часткова Гарадоцкі раён БССР | ||
Вынік | перамога СССР | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Невельская наступальная аперацыя — ваенная аперацыя РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны, праведзеная ў кастрычніку 1943 года.
Сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля страты Смаленска важным стратэгічным пунктам на паўночна-заходнім напрамку для нямецкіх войск стаў горад Невель, размешчаны на стыку груп армій «Поўнач» і «Цэнтр». Ён гуляў выключна важную ролю ў сістэме ваенна-транспартных камунікацый. Вызваляць горад і чыгуначную станцыю Невель трэба было праваму флангу Калінінскага фронту. Захоп горада павінен быў парушыць камунікацыі немцаў на паўночна-заходнім тэатры ваенных дзеянняў, а таксама адцягнуць праціўніка з Віцебскага напрамку.
Значнасць Невеля выдатна ўсведамляла і нямецкае камандаванне. На працягу двухгадовай акупацыі, абарончыя збудаванні вакол горада бесперапынна ўмацоўваліся і ўдасканальваліся. Да восені 1943 года Невельскі транспартны вузел ператварыўся ў сапраўдны ўмацаваны раён. Глыбіня абарончых пазіцый складала ад 6 да 10 км. Была пабудавана развітая сістэма акопаў з вялікай колькасцю дотаў і дзотаў.
Баявыя дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]Падрыхтоўка да наступлення вялася два месяцы. У войсках разгарнулася работа па навучанні баявым дзеянням у лясіста-балоцістай мясцовасці. Фарміраваліся штурмавыя атрады. З мэтай адцягнення ўвагі праціўніка, прыкладна за суткі да наступлення, партызанскімі атрадамі Пскоўскай вобласці была праведзена серыя дыверсій і нападаў. Ноччу перад атакай сапёры перарэзалі калючы дрот і абясшкодзілі міны.
Невельская наступальная аперацыя пачалася ў 5 гадзін раніцы 6 кастрычніка 1943 года. Асноўны ўдар па варожых пазіцыях наносілі 3-я і 4-я ўдарныя арміі. У 8:40 раніцы разгарнулася масіраваная артпадрыхтоўка. На асобных участках артылерыстам удалося цалкам здушыць агнявыя кропкі праціўніка. Крыху пазней задзейнічана штурмавая авіяцыя. У 10 гадзін раніцы ў бой пайшла пяхота. 3-я ўдарная армія атакавала на вузкім чатырохкіламетровым участку, наступаючы непасрэдна на Невель. 4-я ўдарная армія прыкрывала паўднёвы фланг савецкіх сіл і перарэзала шашэйную дарогу на Гарадок.
Прайшоўшы па глыбокіх тылах праціўніка больш за 30 кіламетраў, у 16 гадзін пасля кароткай сутычкі на подступах да горада, у Невель уварваліся савецкія танкі з дэсантам аўтаматчыкаў. Падчас імклівага наступлення чырвонаармейцам удалося захапіць у поўнай захаванасці ўсе дзесяць мастоў у горадзе і прыгарадах, а таксама шмат складоў, машын і іншай маёмасці. Нямецкіх салдат і афіцэраў бралі ў палон прама ў крамах, рэстаранах, на кватэрах і нават у лазні. Пасля таго як танкісты і дэсантнікі занялі чыгуначную станцыю, там было захоплена 2 эшалоны з мясцовымі жыхарамі. Тым самым 1 600 невяльчан былі выратаваны ад нацысцкіх канцлагераў. Да вечара населены пункт быў цалкам ачышчаны ад нямецкіх войскаў.
8 кастрычніка нямецкія войскі паспрабавалі контратакаваць праціўніка, падцягваючы рэзервы. Да 11 кастрычніка групоўка гітлераўцаў значна ўзмацнілася за кошт падмацавання, і колькасная перавага перайшла на бок вермахта. Далейшае прасоўванне Чырвонай Арміі было спынена.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Са стратай Невеля вермахт пазбавіўся буйнога вузла дарог, што ў корані парушыла ўсю яго сістэму камунікацый на гэтым участку фронту і абцяжарыла магчымасць манеўравання рэзервамі. Пралом у нямецкай абароне даставіў турботы германскаму камандаванню. Адольф Гітлер неаднаразова патрабаваў ліквідаваць прарыў, аднак усе спробы выканаць яго загад скончыліся няўдачай[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Невельская операция 1943 // Линия адаптивной радиосвязи — Объектовая противовоздушная оборона / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1978. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 5).