Кузьма Мікітавіч Галіцкі
Кузьма Мікітавіч Галіцкі | |
---|---|
руск.: Кузьма Никитович Га́лицкий | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 (24) кастрычніка 1897 |
Месца нараджэння |
г. Таганрог, Расійская імперыя |
Дата смерці | 14 сакавіка 1973 (75 гадоў) |
Месца смерці | Масква, РСФСР, СССР |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1917—1962 |
Званне | |
Камандаваў |
3-я ўдарная армія(руск.) бел., 11-я гвардзейская армія(руск.) бел., Адэская ваенная акруга, Паўночная група войскаў(руск.) бел. |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Савецка-фінская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і прэміі | |
У адстаўцы | з 1962 |
Кузьма Мікітавіч Га́ліцкі (12 (24) кастрычніка 1897, Таганрог — 14 сакавіка 1973, Масква) — савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюза, генерал арміі[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў працоўнай сям'і, рускі. Скончыў пачатковую школу і з 1912 года працаваў у чыгуначным дэпо станцыі «Таганрог».
Член ВКП (б) з кастрычніка 1918 года. У 1917 годзе прызваны ў рускую армію, унтэр-афіцэр. Удзельнічаючы ў Грамадзянскай вайне на баку Чырвонай Арміі, ён па чарзе камандаваў узводам, ротай, батальёнам. Быў памочнікам начальніка штаба брыгады, удзельнічаў у баях на Паўднёвым і Паўднёва-Заходнім франтах.
Міжваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]
У 1922 годзе скончыў Вышэйшую тактычную стралковую школу імя Камінтэрну(руск.) бел., у 1927 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе[1].
У 1922—1924 гадах — камандзір батальёна і памочнік камандзіра стралковага палка ў Харкаўскай ваеннай акрузе. Па заканчэнні акадэміі, з 1927 года — К. М. Галіцкі — начальнік штаба стралковага палка, з 1928 года — начальнік навукова-рэдакцыйнай часткі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, з 1930 года — ад'юнкт гэтай акадэміі. З 1931 года — камандзір стралковага палка, у студзені — маі 1934 года — намеснік начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі ў Маскоўскай ваеннай акрузе, затым памочнік камандзіра 3-й Крымскай стралковай дывізіі(руск.) бел. ў Харкаўскай ваеннай акрузе, а ў верасні-лістападзе 1937 года — начальнік штаба гэтай акругі. З лістапада 1937 — камандзір 90-й стралковай дывізіі(руск.) бел. ў Ленінградскай ваеннай акрузе. Камбрыг (20.02.1938).
У ліпені 1938 года быў арыштаваны і знаходзіўся ў турме пад следствам да мая 1939 года. Вінаватым сябе не прызнаў і быў вызвалены за недаказанасцю віны пры частковым пераглядзе спраў арыштаваных пасля прызначэння Л. П. Берыя Народным камісарам унутраных спраў СССР. Да снежня 1939 года новага прызначэння не атрымаў, застаючыся ў рэзерве кадраў.
У снежні 1939 года прызначаны камандзірам 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай двойчы Чырванасцяжнай стралковай дывізіі(руск.) бел., удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гадоў[1]. Генерал-маёр з 4 чэрвеня 1940 года.
Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]
У ходзе Вялікай Айчыннай вайны камандзір 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай двойчы Чырванасцяжнай стралковай дывізіі(руск.) бел.. Перад пачаткам вайны гэтая дывізія была з Ленінградскай ваеннай акругі перакінутая ў Беларускую Асобую ваенную акругу і дыслакавалася ў Мінскім умацаваным раёне ў горадзе Маладзечне. З 25 чэрвеня па 29 чэрвеня 1941 года часткі дывізіі трымалі ўпартую абарону ў займаных умацаваннях, але з прычыны катастрафічнага для РСЧА развіцця ў Беластоцка-Мінскай бітве часткі дывізіі апынуліся глыбока абыдзены. У ліпені 1941 генерал-маёр Галіцкі вывеў рэшткі дывізіі з акружэння, але апынуўся згубленым Баявы Сцяг дывізіі (у 1944 Знамя было вернута мясцовымі жыхарамі, якія знайшлі яго пры пахаванні забітых байцоў на целе палітпрацаўніка, які выносіў яго). Сам Галіцкі адразу пасля выхаду з акружэння стаў камандзірам 67-га стралковага корпуса(руск.) бел. у складзе 21-й арміі(руск.) бел. Цэнтральнага фронту і ўдзельнічаў у Смаленскай бітве. Неўзабаве быў цяжка паранены і год знаходзіўся ў шпіталях.
З 1942 года — намеснік камандуючага 1-й ударнай арміі(руск.) бел. на Паўночна-Заходнім фронце. З верасня 1942 года — камандуючы 3-й ударнай арміі(руск.) бел. Калінінскага фронту[1]. Генерал-лейтэнант (30.1.1943). Пад яго камандаваннем армія ўдзельнічала ў Вялікалуцкай аперацыі(руск.) бел. і ў Невельскай аперацыі(руск.) бел.[1].
У лістападзе 1943 — маі 1945 года — камандуючы 11-й гвардзейскай арміяй(руск.) бел. на 2-м Прыбалтыйскім фронце[1] і 3-м Беларускім фронце. Удзельнічаў у Гарадоцкай аперацыі, Віцебскай аперацыі(руск.) бел., Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі, Гумбінен-Гольдапскай аперацыі(руск.) бел.[1]. Генерал-палкоўнік (28.6.1944).
Армія пад камандаваннем К. М. Галіцкага прымала актыўны ўдзел у баях ва Усходняй Прусіі ў ходзе Усходне-Прускай стратэгічнай наступальнай аперацыі. Падчас штурму Кёнігсберга (6-9 красавіка 1945 года) перад арміяй стаяла задача раздзяліць групоўку немцаў і авалодаць паўднёвай часткай горада. У першы дзень баёў армія прасунулася на тры кіламетры, разбурыўшы больш за 20 нямецкіх апорных пунктаў і захапіўшы раёны Панарт(руск.) бел., Разенау(руск.) бел., Насер Гартэн(ням.) бел.. 8 красавіка была фарсіравана рака Праголя(руск.) бел. ў раёне марскога порта(руск.) бел.. 41 воін арміі за гэтыя баі атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Сам генерал Галіцкі стаў Героем Савецкага Саюза 19 красавіка 1945 года[2].
Вайну генерал Галіцкі скончыў узяццем буйной ваенна-марской базы Пілау[1] і паланеннем буйной групоўкі праціўніка на касе Фрышэ-Нерунг. У Кёнігсбергу ён арганізаваў збудаванне першага ў краіне мемарыяла загінулым воінам(руск.) бел.. За час вайны быў тройчы паранены.
Пасля вайны камандаваў войскамі Асобай (1945—1946), Прыкарпацкай (1946—1951), Адэскай ваеннай акругаў (1951—1954), Маскоўскага раёна СПА (1954—1955), Паўночнай групы войскаў (1955—1958), Закаўказскай ваеннай акругі (1958—1961). Генерал арміі (11.3.1955).
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2—5 скліканняў ў 1946—1962 гадах[1].
У 1962 годзе сышоў у адстаўку[1]. Жыў у Маскве, у Доме на набярэжнай(руск.) бел..
З 1964 года старшыня Ваенна-навуковага таварыства пры ЦДСА[1].
Памёр 14 сакавіка 1973 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Герой Савецкага Саюза (медаль «Залатая Зорка» № 5036)
- 4 ордэна Леніна
- 4 ордэна Чырвонага Сцяга
- Ордэн Суворава 1-й ступені
- Ордэн Кутузава 1-й ступені
- ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Польскі ордэн
- медалі
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Імя К. М. Галіцкага носяць вуліцы ў Таганрозе(руск.) бел., Маладзечне, Гарадку[3] і Калінінградзе.
Мемуары[правіць | правіць зыходнік]
- В боях за Восточную Пруссию. Записки командующего 11-й гвардейской армией. — М.: Наука, 1970. — 500 с.
- Годы суровых испытаний. 1941—1944 (записки командующего армией) — М.: Наука, 1973. — 600 с.
- Нашу победу ковал народ / Штурм Кёнигсберга. — Калининград: Калининградское книжное издательство, 1973. — С. 120—129. — 384 с. — 50 000 экз.
Зноскі
- ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 Галицкий Кузьма Никитович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 135. — 737 с. — 50 000 экз.
- ↑ Петрикин А. И., Строкин В. Н. Имена в названиях улиц. — Калининград: Калининградское книжное издательство, 1988, с. 86—87
- ↑ Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 373—374. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Арсеньев Б. Галицкий Кузьма Никитович // Якиманка. — 2007. — № 2.
- Иванов Б. О героях былых времён… // Таганрогская правда(руск.) бел.. — 2007. — 16 октября.
- Петрикин А. И., Строкин В. Н. Имена в названиях улиц. — Калининград: Калининградское книжное издательство, 1988. — 176 с.
- Свердлов Ф. Генерал армии К. Н. Галицкий // Военно-исторический журнал. — 1977. — № 9.
- Энциклопедия Таганрога. — Ростов-на-Дону: Ростиздат, 2003. — 512 с. — ISBN 5-7509-0662-0.
- Северный Сталинград. Великие Луки в Великой Отечественной войне 1941—1945. (сборник авторов) / Составитель В. Н. Павлов. — Великие Луки, 2008. — 568 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-350-00153-2
- Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 40—41. — ISBN 5-86090-113-5
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Кузьма Мікітавіч Галіцкі на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Таганрогу
- Памерлі 14 сакавіка
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Генералы арміі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Рэпрэсаваныя военачальнікі
- Постаці Калінінграда
- Мемуарысты СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Члены КПСС
- Выпускнікі курсаў «Выстрал»
- Камандуючыя Закаўказскай ваеннай акругай