Новасібірскі тэатр оперы і балета
Новасібірскі тэатр оперы і балета | |
---|---|
Заснаваны | 1945 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | |
Дырэктар | Vladimir Kechman[d] |
Галоўны дырыжор | Dmitri Jurowski[d] |
Сайт | novat.nsk.ru (руск.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Новасібірскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета (руск.: Новосиби́рский госуда́рственный академи́ческий теа́тр о́перы и бале́та) — расійскі тэатр оперы і балета. Адкрыўся ў 1945 годзе. З’яўляецца адным з вядучых тэатраў Расіі. Найбуйнейшы ў Расіі будынак тэатра быў збудаваны ў 1931—1941 гадах, уяўляе сабой складаны і ўнікальны архітэктурны комплекс, і мае статус аб’екта культурнай спадчыны Расіі федэральнага значэння.
Будынак тэатра — найбуйнейшы ў свеце тэатральны будынак. Размешчаны на галоўнай плошчы Новасібірска. Пасля рэканструкцыі ў 2005 годзе Новасібірскі тэатр — найбольш сучасна абсталяваны ў Расіі.
Будынак складаецца з шасці аб’ёмаў: корпуса, у якім на першым паверсе размешчаны касавая зала і вестыбюль, а на другім і трэцім — канцэртная зала, цыліндрычнага аб’ёму глядзельнай залы (з колцавымі фае); сцэнічнага блока са сцэнай глыбінёй 30 м і каласнікамі вышынёй 29,5 м. Да сцэны прымыкаюць бакавыя крылы, у якіх размяшчаюцца кулуары сцэны, адміністрацыйныя памяшканні, рэпетыцыйныя залы, касцюмерныя і дэкарацыйныя цэхі. Да сцэнічнай скрынкі ззаду прымыкае паўцыліндр склада дэкарацый. Галоўная канструкцыя будынка — вялікі купал дыяметрам 60 м і вышынёй 35 м, унікальная канструкцыя, без контр-форсаў, ферм або калон, якая падтрымлівае сама сябе. Сярэдняя таўшчыня купала — 8 см, і яго суадносіны таўшчыні да радыусу менш, чым у шкарлупіны курынага яйка.
Вялікая зала ўмяшчае 1 449 гледачоў.
Агульная плошча памяшканняў — 40 663 м², аб’ём будынка — 294 340 м³.