Плошча Леніна (Новасібірск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плошча Леніна

Плошча Леніна (руск.: Площадь Ле́нина) — цэнтральная плошча горада Новасібірска. Размешчана на Красным праспекце. Падзяляецца на транспартную і тэатральную (са скверам і помнікам Уладзіміру Леніну). Другая частка спачатку мела назву Новая Базарная. Плошчу Леніна фарміруюць сем будынкаў: Гарадскі гандлёвы корпус, Дзелавы дом, Будынак Дзяржбанка, Будынак Аблспажыўсаюза, Будынак дзяржустаноў, Новасібірскі тэатр оперы і балета, Будынак Прамбанка.